Вараоз
Вараоз (лац.: Varroosis), вараатоз (лац.: Varroatosis) — эктапаразітная хвароба пчол і пячатнага расплоду. Выклікаецца кляшчом Varroa destructor[1]. Трапляецца ў многіх краінах Паўднёва-Усходняй Азіі, Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Еўропы, у т.л. на Беларусі.
Пры масавым пашырэнні прыводзіць да вялікіх эканамічных страт. Крыніца інвазіі — хворыя сем'і, раі і зрэзаны трутневы расплод. Пашырэнню хваробы садзейнічаюць перамяшчэнне пчальнікоў, купля і продаж пчол. Клешч праходзіць поўны цыкл развіцця на кукалках пчол на працягу 8—9 сутак і пашкоджвае дарослых насякомых.
Пры вараозе назіраецца гібель недаразвітых кукалак пчол, нараджэнне нежыццяздольных трутняў і пчол з рознымі пачварнасцямі. Скарачаецца тэрмін жыцця матак, пашкоджаныя сем'і адстаюць ў развіцці. Вясной і восенню хварэе пераважна пчаліны расплод, а ўлетку—трутневы.
Зноскі
- ↑ доўгі час памылкова класіфікаваўся як Varroa jacobsoni
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).