Варберг (Швецыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Варберг, Швецыя)
Горад
Варберг
шведск.: Varberg
Герб
Герб
Краіна
Лен
Каардынаты
Заснаваны
1666
Плошча
  • 2 421 ± 0,5 га (31 снежня 2020)[1]
Насельніцтва
56 673 [2] чалавек (2009)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
varberg.se
(шведск.)(англ.)
Правінцыя
Варберг на карце Швецыі
Варберг (Швецыя) (Швецыя)
Варберг (Швецыя)

Варберг (шведск.: Varberg) — горад у лене Халанд, на поўднёвым захадзе Швецыі. Насельніцтва — 27 602 чалавек (2010), (у камуне 58 383 чалавек (30 верасня 2011)[2].

Варберг, як і ўвесь правінцыя Халанд, размешчаны на заходнім узбярэжжы краіны, славіцца сваімі пясчанымі пляжамі. На поўнач ад горада ўзбярэжжа злёгку змяняецца і пясчаныя пляжы пераходзяць у каменныя тэрасы, а затым у архіпелаг Бохуслен (Bohuslän). Варберг — папулярны летні курорт і шматлікія жыхары з прамысловых гарадоў, такіх як Бурас альбо пераязджаюць у Варберг на лета, альбо прыязджаюць туды на некалькі дзён на адпачынак[3].

Каля горада (на тэрыторыя яго камуны размяшчаецца Радыёстанцыя ў Грыметане, якая ўваходзіць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Варбергская крэпасць

Ужо ў 1062 годзе на месцы Варберга існавала пасяленне Етшэ, якое згадвае Саксон Граматык у сувязі з бітвай на рацэ Нісан. У 1343 тут ужо быў горад, які называўся Етачэр, а крэпасць была пабудавана яшчэ раней — пад канец XIII стагоддзя. З XV стагоддзя пачынае ўжывацца назва Варберг (Vardberg, Vårdkasberg) — па назве гары, на якой гэтая крэпасць знаходзіцца. У тый самы час, побач з Етачэрам быў заснаваны Новы Варберг, а Етачэр стаў называцца Стары Варберг: абодва гарады былі канкурэнтамі на скрыжаванні важных гандлёвых шляхоў. У 1565 Варберг быў разбураны шведамі (на тый час ён усё яшчэ быў данскім; шведскім ён стаў на стагоддзе пазней). У 1767 Варберг перажыў вельмі моцны пажар. У XIX стагоддзі ён саступіў Хальмстада правы найбуйнейшага горада Халанда. Індустрыялізацыя закранула Варберг даволі позна — толькі пад канец XIX стагоддзя.

Зноскі

  1. а б Statistiska tätorter 2020, befolkning, landareal, befolkningstäthet per tätortStatistics Sweden, 2021.
  2. а б Population in the country, counties and municipalities by sex and age (1 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2011. Праверана 21 студзеня 2017.
  3. Nordisk familjebok. Project Runeberg. Праверана 21 студзеня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]