Варварына (Буда-Кашалёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Варварына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Пастралкі
Колькасць двароў
17
Насельніцтва
27 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205872006
Варварына на карце Беларусі ±
Варварына (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Варварына (Буда-Кашалёўскі раён)
Варварына (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Варварына (Буда-Кашалёўскі раён)

Варва́рына[1] (трансліт.: Varvaryna, руск.: Варварино; да 1928 года Пастралкі) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мікалаеўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 30 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 78 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

Планіроўка складаецца з кароткай, амаль просталінейнай вуліцы, забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года ў складзе маёнтка Самуйлова. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: хлебазапасны магазін, вятрак. У 1909 годзе 309 дзесяцін зямлі, у Гарадзецкай воласці.

У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у вёсцы ў 1943 годзе размяшчаліся партызаны 1-й Буда-Кашалёўскай брыгады. У вайну загінулі 57 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шлях Ільіча» (цэнтр — вёска Мікалаеўка).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 17 гаспадарак, 27 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1858 год — 13 двароў, 97 жыхароў.
  • 1897 год — 27 двароў, 162 жыхара (паводле перапісу).
  • 1909 год — 245 жыхароў.
  • 1925 год — 34 двары.
  • 1959 год — 129 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 17 гаспадарак, 27 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0