Свята-Варварынскі сабор (Пінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Варварынская царква, Пінск)
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны сабор
Свята-Варварынскі сабор
Свята-Варварынскі сабор
Свята-Варварынскі сабор
52°07′06,24″ пн. ш. 26°06′37,94″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Пінск
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль барока[1][2][3]
Дата пабудовы 1786 год
Сайт Афіцыйны сайт

Свя́та-Варва́рынскі сабо́р (Сабо́р Свято́й велікаму́чаніцы Варва́ры, Варва́рынская царква) — праваслаўная царква ў Пінску, кафедральны сабор Пінскай і Лунінецкае епархіі. Знаходзіцца на вуліцы Савецкай, 34[4]. Помнік архітэктуры барока[5]. Найбольш позні помнік храмабудаўніцтва ордэна бернардзінцаў у Вялікім Княстве Літоўскім[6]. Як частка ансамбля былога кляштара бернардзінцаў Варварынская царква разам з манастырскім корпусам, званіцай і роспісам алтарнае часткі ўваходзіць у «Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь», з'яўляючыся аб'ектам гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння (катэгорыя № 2)[7]. Прастольнае свята ў храме — 17 снежня (дзень памяці Святой велікамучаніцы Варвары)[8].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1712 годзе[Заўв 1] ў пінскім прадмесці Каралін быў пабудован драўляны касцёл Міхаіла Архангела па фундацыі Міхаіла Вішнявецкага і яго жонкі Кацярыны з Дольскіх: гетман вялікі літоўскі выпісаў бернардзінцам 8547 рублёў серабром, назначыўшы таксама жалаванне і штогадовую выплату ў 1700 злотых і 41 бочку рознага зерня, і падарыў сенажаць[9]. Гэты касцёл разам з невялікім аднапавярховым будынкам пінскага кляштара бернардзінцаў адлюстраваў на сваёй карце бернардзінскіх кляштароў літоўскае правінцыі, выгравіраванай у 1750—1760-я гады, Гірш Ляйбовіч[2][10]. У 1786 годзе[Заўв 2] на месцы гэтага драўлянага касцёла ў кляштары бернардзінцаў быў узведзен каменны касцёл Міхаіла Архангела, які прадстаўляў сабою невялікі аднанефны бяскупальны храм з вялікаю паўкруглаю алтарнаю апсідаю[11][12]. В. Грабоўскі, гараднічы Берасцейскага ваяводства, выдаў на будаўніцтва храма 16 тысяч злотых[13]. Прыкладныя памеры храма, які быў пакрыт чарапіцай і меў падвал, былі наступныя — 29,8×14,4×12,4 м. Хоры касцёла, зробленыя ў нартэксе, абапіраліся на два масіўныя вялікія слупы. Галоўны фасад, роўны па шырыні караблю храма, вылучаўся лаканічнай архітэктурай[14] і меў арачны партал увахода і трохвугольны франтон[12]. Яго барочнае аздабленне складалі плоскарэльефныя пілястры, а таксама нішы, ліштвы і паясы такой жа пластыкі[14]. Прыбудаваныя к касцёлу з боку галоўнага фасада дзве трох'ярусныя вежы, увянчаныя невялікімі купаламі, с двума ніжнімі чацверыковымі і верхнім васьмярыковым ярусамі («васьмярык на чацверыку») да нашых дзён не захаваліся. У 1795 годзе асобна была ўзведзена каменная званіца пад чарапічным дахам[12]. У пачатку XIX стагоддзя былі дабудаваны сакрысція і прылеглае памяшканне[13]. У 1832 годзе, пасля паўстання 1830—1831 гадоў, кляштар бернардзінцаў быў закрыт[9][13][15].

У 1830-я гады адбылася рэканструкцыя касцёла пад праваслаўную Свята-Варварынскую царкву[2][4][16]. Пры гэтым быў прыўнесен шэраг архітэктурных змен: высокая кроквенны дах быў заменен на больш пакаты; у цэнтры вільчака быў узведзен фальшывы барабан з цыбулепадобным купалам. Пры гэтым быў захован познебарочны фігурны атыкавы франтон[11].

Сам сабор, двухпавярховы манастырскі корпус, прыбудаваны ў пачатку XIX стагоддзя к храму з паўночнага боку, дзе ў 1858—1875 гадах размяшчаўся праваслаўны жаночы Варварынскі манастыр[2][10] (цяпер — онкадыспансэр[4]), і двух'ярусная званіца, узведзеная ў стылі класіцызму з заходняга боку ад храма[3], складаюць адзіны архітэктурны ансамбль[1].

У перыяд знаходжання Заходняе Беларусі пад уладай Польшчы храм працягваў дзейнічаць як праваслаўны. Так, у выданні 1936 года, выпушчаным напярэдадні адкрыцця ў Пінску першай палескай сельскагаспадарчай выстаўкі, царква Святой Варвары упамянута як праваслаўная ў спісе культовых збудаванняў горада (тагачасны адрас — вул. Бернардзінская, 38)[17]. У сярэдзіне XX стагоддзя інтэр'ер храма быў абноўлен: у тым ліку, быў устаноўлен новы іканастас, а таксама быў выканан роспіс алтарнае часткі[18]. Доўгі час гэта царква, празваная ў народзе «намоленай», заставалася адзіным праваслаўным храмам Пінска: іменна тут «мноства пакаленняў пінчан …хрысціліся, вянчаліся, адпяваліся»[8]. У рамках падрыхтоўкі да круглай даты — да 180-годдзя са дня асвячэння храма — у ім некалькі гадоў вяліся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы: быў зроблен капітальны рамонт унутры храма, былі заменены падлога і ацяпленне, а таксама быў устаноўлен новы іканастас. Быў ажыццёўлен рамонт фасада царквы, планавалася таксама будаўніцтва ўваходнага тамбура паводле праекта, які захаваўся з пачатку XX века[8]. Настаятелем сабора з'яўляецца протаіерэй Канстанцін Балакай (благачынны Пінскага благачыння, сакратар епархіі)[4]. Пры храме дзейнічаюць нядзельная школа (як для дарослых, так і для дзяцей), невялікая бібліятэка"[8] і праваслаўны маладзёжны цэнтр у гонар прападобнамучаніка Макарыя[19], а таксама сястрыцтва ў імя Святой велікамучаніцы Лізаветы[20].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Выразны і кампактны прамавугольны аб'ём сабора, які прадстаўляе сабою аднанефны бязвежавы храм[3][21], спалучаецца з развітаю паўкруглаю (паўцыркульнаю) алтарнаю апсідай[1][2][14] з прэсбітэрыем, непасрэдна звязаным з галоўнаю залай[3]. Завяршэннем галоўнага фасада, чыя вось сіметрыі выдзелена прамавугольным уваходным праёмам, высокім арачным аконным праёмам над ім і круглаю люкарнай завяршальнага трохлопасцевага[2] франтона складанага профілю, служыць фігурны атык з макаўкай[1] у стылі позняга барока, чые плаўныя абрысы падкрэсліваюць цэнтральна-восевую пабудову фасада[11]. Дэкорам жа фасада, раздзеленага на тры часткі пілястрамі вялікага ордара[11], служаць раскрапаваныя карнізы, пілястры, баковыя экседры[1], паяскі, абрамленні акон і іншыя дэталі[3]. Рытмічнае чляненне плоскасных бакавых фасадаў ствараецца пры дапамозе высока паднятых арачных праёмаў і лапатак у прасценках. Па цэнтры сабора, які мае двухсхільны дах, узведзен васьмігранны драўляны барабан з цыбулепадобным купалам[1]. Аконныя праёмы, размешчаныя ў два ярусы, маюць паўцыркульнае завяршэнне[2][10].

Перакрыццем для залы служыць цыліндрычнае скляпенне з распалубкамі на адіночных падпружных арках, тады як перакрыцце вялікай крыпты, што знаходзіцца непасрэдна пад храмам, складаюць масіўныя крыжовыя скляпенні ў два пралёты[1][3]. Для ўмацавання цыліндрычнага скляпення служаць моцна вытыркаючыя пілоны, упрыгожаныя пілястрамі. У сваю чаргу, падпружныя аркі, што перакрываюць прастору між пілонамі, ідуць у падоўжным напрамку[6]. Выкарыстанне гэтага прыёму было накіравана на ўзмацненне статыкі высокіх сцен сабора і успрыманне распору скляпенняў з-за адсутнасці бакавых нефаў. Прафіляваны карніз, якія аддзяляе скляпенні ад сцен[3], апяразвае апошнія, з'яўляючыся аптычна працягнутым і ў апсідзе[6].

У сценах сабора трапляюцца рады плінфы[3]. Хоры, размешчаныя ў заходняй частцы залы над уваходам, абапіраюцца на два слупы. Паўкруглую апсіду, раздзеленую на два ярусы рысаваным арнаментальным фрызамгірляндамі), у які пераходзіць прафіляваны карніз[3], пакрывае аднаколерны роспіс у тэхніцы грызайль[2] у стылі ранняга класіцызму[1][3][Заўв 3], які імітуе разнастайныя архитектурные приёмы[6]. Так, у ніжнім ярусе размешчаны выявы паўратонды і разыходных галерэй, якія ўтварае рад пілонаў і калон карынфскага ордара[3], за кошт чаго перадаецца глыбінная перспектыва прасторы[6]. Аздабленне, падобнае да прарысаваных на даху ратонды кесонаў, ёсць на падпружных арках галоўнай залы[3]; у распалубках скляпення размешчаны «ілюзіяністычныя» купалы[6]. Лучковыя вокны конхі, над якімі нарысованы невялікія плафоны, абрамляе стылізаваны раслінны арнамент[3]. У консе апсіды знаходзіцца выява пачатку XX стагоддзя — «Божая Маці з Дзіцем»[1].

Планы Свята-Варварынскага сабора
St Barbara Pinsk Plan A.svg St Barbara Pinsk Plan B.svg
План сабора Папярочны разрэз

Іконы[правіць | правіць зыходнік]

Абраз «Божая Маці Адзігітрыя Іерусалімская». XVI стагоддзе

У саборы знаходзяцца наступныя абразы: «Божая Маці Адзігітрыя Іерусалімская», «Пакроў» (1732), «Божая Маці Замілаванне» (1751), «Тры свяціцелі» (1765), «Спас Пантакратар» («Хрыстос Усеўладны») (1776), «Мікалай Цудатворац» і «Тройца Старазапаветная» (XVIII стагоддзе), абраз-фератрон «Уваход у Іерусалім» і «Уваскрашэнне Лазара» (сярэдзіна XVIII стагоддзя), «Жыціе святых Кацярыны і Ганны» (XIX стагоддзе), а таксама на алтарнай сцяне прысутнічае фрэскавы роспіс XIX стагоддзя — «Божая Маці»[1]. Храмавай іконай з'яўляецца абраз Святой велікамучаніцы Варвары з часцінкамі мошчаў[8].

Абраз «Божая Маці Адзігітрыя Іерусалімская», які з'яўляецца помнікам іканапісу XVI стагоддзя[2][10][22][Заўв 4] і вылучаецца мастацкаю выразнасцю[23], выцягнутымі прапорцыямі і ў некаторай ступені цемнаватаю каляроваю гамаю, быў выканан яечнаю тэмперай на дошцы, на цяперашні час — пад пацямнелаю аліфай. Памеры іконы, якую выявіла ў 1958 годзе 3-я экспедыцыя Дзяржаўнага мастацкага музея БССР, — 188×139×2,5. Божая Маці, адлюстраваная на пазалочаным фоне амаль да каленяў, адзета ў рызы: сіні хітон з бела-чырвонаю аблямоўкаю, якую па гарлавіне і рукавах упрыгожвае пазалочаны і жамчужны арнамент; мафорый цёмна-чырвонага колеру на ружовай падкладцы і сіні чапец. Сын Божы, які сядзіць на яе левай руцэ, адзет у вохрыста-сіні хітон і цёмна-чырвоны з тонка нанесеным[22] асістам плашч. Божае Дзіця трымае ў левай руцэ скрутак, а праваю бласлаўляе. Ангелы, якія выглядваюць уверсе па вуглах з сініх умоўна намаляваных нябёс, адзеты ў рызы чырвонага і белага колераў і трымаюць Прылады Страсцей. Німбы Багародзіцы і Божага Дзіцяці аграфлены, гэтак жа як і арнаментаваныя звілістыя парасткі[24]. Характэрнымі рысамі абраза з'яўляюцца незвычайная велічнасць кампазіцыі і манументальны вобразны строй разам з падкрэсленай выразнасцю выяўленчай мовы[25]. Ікона выканана ў традыцыях старажытнарускага мастацтва[23] і, тым не менш, з яўнымі рысамі візантыйскае традыцыі. На сувязь абраза з познепалеалогаўскім адраджэннем указваюць вытанчаны рысунак, класічна правільныя рысы аблічча, багаты і даволі шорсткі асіст і густы колер[25]. Ухіл у бок графічнасці выдзяляе гэтую вельмі прафесійна выкананую перапрацоўку грэчаскага ўзору і моцна адрознівае абраз ад ікон наўгародскай школы з такой жа іканаграфіяй[22]. У той жа час каларыт, прыгажосць, абрысы і музычнасць ліній абраза, яго трапяткі і далікатны жывапіс лікаў цёмнай карнацыі пераклікаюцца з творамі іканапісца Дзіянісія[23][25]. Магчыма, іменна гэта ікона і ёсць тая самая вядомая рэліквія скасаванага пінскага Лешчанскага манастыра, пра якую ў канцы XIX стагоддзя ўпаміналі краязнаўцы А. І. Мілавідаў і Л. Паеўскі[25].

Абраз «Божая Маці Замілаванне», які датуецца 1751 годам, выканан на дошцы яечнаю тэмперай, таксама былі выкарыстаны метал, серабрэнне, чаканка, ліццё, гравіроўка, шкло; на цяперашні час — пад пацямнелаю аліфай. Памеры іконы, якую выявіла ў 1958 годзе 3-я экспедыцыя Дзяржаўнага мастацкага музея БССР, — 120×69×2. Унізе аправы абраза ў два радкі размешчан наступны тэкст: «Я, Тымовей Хыль с женою своею Ирыною, надаю шату престой Богородице Богоявленской року (1751)»[26].

У літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

М. С. Ляскоў у кнізе дарожных нарысаў «Из одного дорожного дневника», апісваючы сваё знаходжанне ў Пінску, паведамляе пра Свята-Варварынскі сабор наступнае[27]:

У агароджы гэтага манастыра размяшчаецца даволі прыгожая царква ў заходнім стылі, вялікі каменны корпус, у якім аздоблена толькі адна невялікая частка і вялікі драўляны флігель. Я йшоў у манастыр дзеля таго, каб бачыць … фрэскі, якія засталіся на сценах храма братоў бернардзінцаў. …

Фрэскі захаваліся толькі справа, над акном, ды ў алтары над горнім месцам. Апошняя карціна аль фреска, на якой было нарысована, як архангел Міхаіл паражае д'ябла, вельмі добра захавалася. Астатняе ўсё густа забелена мелам.
— Нашто вы, матушка, забялілі сценапіс? — спытаў я ігуменню, выйдучы з алтара.
— Ды як было не забяліць? Усё было сцёрта, падрапана, абы-як ужо было.
— Чаго ж ён так папсаваўся?
— Правіянт тут жыды насыпалі, ну, сырасць ад яго йшла, пыл, лапатамі абдзіралі.
— Так моцна былі папсаваны карціны?
— Зусім папсаваны, нельга было не забяліць.

Мемарыяльная дошка[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная дошка ў памяць аб вянчанні Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча (Я. Коласа) і Марыі Дзмітрыеўны Каменскай у г. Пінску 16 (3) чэрвеня 1913 года.

У Свята-Варварынскім саборы вянчаўся са сваёю жонкаю Якуб Колас, і тут жа ён хрысціў свайго першага сына, Данілу[28][29]. Сёння на званіцы сабора можна ўбачыць шыльду, якая нагадвае аб вянчанні Якуба Коласа з Марыяй Каменскай — з'явілася яна ў 2015 годзе[30].

Каментарыі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Іншы раз у якасці даты прыводзіцца 1717 год. Гл.: Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1887. — Т. VIII: Perepiatycha — Pożajście. — S. 171. — 960 S.; Informator m. Pińska. — Pińsk, 1936. — S. 12.
  2. Іншы раз у якасці даты пабудовы сабора прыводзяцца 1765—1786 гады. Гл.: Ярашэвіч А. Пінскі кляштар бернардзінцаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5. М—Пуд. — С. 501. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9.; Пинский костёл и коллегиум бернардинцев // Республика Беларусь / Редкол.: Г. П. Пашков и др. — Мн.: БелЭн, 2008. — Т. 6. — С. 69. — 752 с. — ISBN 978-985-11-0407-5.; Ярашэвіч А. Пінскі кляштар бернардзінцаў // Вялікае княства Літоўскае / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 436. — 792 с. — ISBN 978-985-11-0394-8..
  3. Габрусь Т. В. вызначае стыль роспісаў як пераходны ад барока да класіцызму. Гл.: Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: сакральная архітэктура беларускага барока. — Мн.: Ураджай, 2001. — С. 33. — 244 с. — ISBN 985-04-0499-Х..
  4. Іншы раз у якасці датавання абраза прыводзяць XV стагоддзе. Гл.: Гісторыя беларускага мастацтва / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш; Рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1987. — Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. — С. 192. — 304 с.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 1,9 Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 332. — ISBN 978-985-11-0389-4.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 Баравы Р. В., Якімовіч Ю. А. Пінскія касцёлы бернардзінцаў // Архітэктура Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 392. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 3,12 Ермоленко Г. М., Якимович Ю. А. Варваринская церковь // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 312. — 424 с. — 25 000 экз. — ISBN 5-85700-017-3.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Пинское благочиние (руск.) . Пинская и Лунинецкая епархия. Праверана 16 снежня 2013.
  5. Ярашэвіч А. Пінскі кляштар бернардзінцаў // Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыкл. давед. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 248. — 368 с. — ISBN 985-11-0220-2.
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 6,5 Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: сакральная архітэктура беларускага барока. — Мн.: Ураджай, 2001. — С. 244. — 286 с. — ISBN 985-04-0499-Х.
  7. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / Склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — С. 86. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  8. 8,0 8,1 8,2 8,3 8,4 Свято-Варваринская церковь (руск.) . Свято-Варваринский кафедральный собор. Праверана 20 снежня 2013.
  9. 9,0 9,1 Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1887. — Т. VIII: Perepiatycha — Pożajście. — S. 171. — 960 S.
  10. 10,0 10,1 10,2 10,3 Пинский костёл и коллегиум бернардинцев // Республика Беларусь / Редкол.: Г. П. Пашков и др. — Мн.: БелЭн, 2008. — Т. 6. — С. 69. — 752 с. — ISBN 978-985-11-0407-5.
  11. 11,0 11,1 11,2 11,3 Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: сакральная архітэктура беларускага барока. — Мн.: Ураджай, 2001. — С. 243. — 286 с. — ISBN 985-04-0499-Х.
  12. 12,0 12,1 12,2 Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций. Наследие архитектуры Беларуси. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — С. 262. — 600 с. — ISBN 5-89826-093-5.
  13. 13,0 13,1 13,2 Ярашэвіч А. Пінскі кляштар бернардзінцаў // Вялікае княства Літоўскае / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 436. — 792 с. — ISBN 978-985-11-0394-8.
  14. 14,0 14,1 14,2 Чантурия В. А. История архитектуры Белоруссии. — Мн.: Вышэйшая школа, 1977. — С. 174.
  15. Ярашэвіч А. Пінскі кляштар бернардзінцаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5. М—Пуд. — С. 25. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9.
  16. Ермоленко Г. М., Якимович Ю. А. Варваринская церковь // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 311. — 424 с. — 25 000 экз. — ISBN 5-85700-017-3.
  17. Informator m. Pińska. — Pińsk, 1936. — S. 23.
  18. Культовая архитектура Пинска XVII-XVIII в (руск.) . История Пинска. Праверана 24 снежня 2013.
  19. Пинская епархия (руск.) . Свято-Варваринский кафедральный собор. Праверана 16 снежня 2013.
  20. Сестричество во имя Св. вмц. Елисаветы (г. Пинск) (руск.) . Православие.BY. Праверана 16 снежня 2013.
  21. Чантурия В. А. История архитектуры Белоруссии. — Мн.: Вышэйшая школа, 1977. — С. 171.
  22. 22,0 22,1 22,2 Пуцко В. Г. Белорусская иконопись XVI–XVIII вв. на путях европеизации и фольклоризации // Белорусский сборник: статьи и материалы по истории и культуре Белоруссии. — СПб.: РНБ, 2005. — В. 3. — С. 45.
  23. 23,0 23,1 23,2 Іканапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў / Аўт. тэксту і склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: Беларусь, 2001. — С. 8. — ISBN 985–01–0342–6.
  24. Іканапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў / Аўт. тэксту і склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: Беларусь, 2001. — С. 30 (илл. № 5). — ISBN 985–01–0342–6.
  25. 25,0 25,1 25,2 25,3 Гісторыя беларускага мастацтва / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш; Рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1987. — Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. — С. 193. — 304 с.
  26. Іканапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў / Аўт. тэксту і склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: Беларусь, 2001. — С. 200 (илл. № 125). — ISBN 985–01–0342–6.
  27. Лесков Н. С. Из одного дорожного дневника // Полное собрание сочинений в 30 т. / Ред. колл. К. П. Богаевская … [et al.]. — Москва: Терра, 1996. — Т. 3: Сочинения 1862—1864. — С. 94—95. — 800 с. — ISBN 5-300-00511–8.
  28. Настасья Занько. В Свято-Варваринской церкви венчался Якуб Колас // Комсомольская правда (Беларусь). — № 164 (4 сентября 2014). — С. 12.
  29. Надзея Паўлава. Мемарыяльная дошка - на месцы вянчання Якуба Колоса // Звязда. — Мн.: 2015. — № 28.07.
  30. zviazda.by

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • В поход по Пинщине: Сб. материалов для краеведов-путешественников по родному краю. — Пинск, 1958.
  • Баравы Р. В., Якімовіч Ю. А. Пінскія касцёлы бернардзінцаў // Архітэктура Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 392. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. М. Пінск. Кафедральны сабор у імя святой велікамучаніцы Варвары // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 332. — ISBN 978-985-11-0389-4.
  • Ярашэвіч А. Пінскі кляштар бернардзінцаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5. М—Пуд. — С. 501. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Antoni Mironowicz. Monastery diecezji turowsko-pińskiej w XVI wieku. Monaster św. Barbary w Pińsku // Elpis, issue: 23-24, 2011. — С. 236—237
  • Mironowicz A. Organizacja Kościoła prawosławnego w Rzeczypospolitej do końca XVIII wieku, [w:] Europa Orientalis // Polska i jej wschodni sąsiedzi od średniowiecza po współczesność. Studia i materiały ofiarowane profesorowi Stanisławowi Alexandrowiczowi w 65 rocznicę urodzin, pod red. Z. Karpusa, T. Kempy i D. Michaluk, Toruń 1996, s. 212—214
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 243-244.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]