Варда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ва́рда (грэч.: Βάρδας, памёр 21 красавіка 866) — візантыйскі дзяржаўны дзеяч армянскага паходжання, фактычны кіраўнік дзяржавы ў перыяд рэгенцтва (856866) пры малалетнім імператары Міхаіле III.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і друнгарыя Марына і Феактысты, быў старэйшым братам імператрыцы Феадоры, жонкі імператара Феафіла, і Петроній. Тры іншыя сястры, Каламарыя, Сафія і Ірына, згадваюцца ў гісторыі Прадаўжальнікаў Феафана. Сям'я была армянскага паходжання.

У 837 годзе Феафіл узвёў яго да звання патрыцыя і накіраваў яго з военачальнікам Феафобасам ў Абхазію для ваенных дзеянняў, дзе ён пацярпеў паражэнне ад мусульман. Са смерцю імператара Феафіла малады Міхаіл III (842867) узышоў на трон. З-за таго, што новаму імператару было толькі тры гады, рэгенцтва было ўзначалена імператрыцай Феадорай і лагафетам Феактыстам. Варда і яго брат, патрыкій Петроній, таксама дзядзькі імператара, былі асунуты на задні план Феактыстам. Імператрыца не надавала дастатковай увагі выхаванню і адукацыі свайго сына, які рос зусім распушчаным. У 849 годзе Варда, сумесна з Феактыстам, стварыў доўгачасовую адукацыйную праграму і заснавалі Канстанцінопальскі ўніверсітэт.

У 856 годзе Міхаіл, які дасягнуў паўналецця, пачаў абурацца супраць адхілення сябе ад спраў кіравання дзяржавай маці і Феактыстам. Варда скарыстаўся гэтым: Феактыст быў забіты, а імператрыца адпраўлена ў манастыр. Міхаіл неадкладна паставіў свайго дзядзьку на найвышэйшыя пасады ў дзяржаве (chartoularios tou kanikleiou (захавальнік дзяржаўнай пячаткі), magistros, даместык схолаў). У наступныя дзесяць гадоў Варда быў уплывовым кіраўніком імперыі. Яго становішча яшчэ больш умацавалася ў 862 годзе, калі ён быў узведзены ў званне Цэзара. Дзякуючы яго таленту адоранага кіраванца, імперыя перажыла адзін з найярчэйшых перыядаў у гісторыі Візантыі.

У выніку інтрыг новага фаварыта імператара Васіля Македаняніна (будучага імператара Васіля I, заснавальніка Армянскай Македонскай дынастыі, Варда быў забіты.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Jenkins, Romilly (1987). Byzantium: The Imperial Centuries, AD 610—1071. University of Toronto Press. ISBN 0-8020-6667-4.