Вардар
Выгляд
| Вардар | |
|---|---|
| грэч. Αξιός | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 388 км |
| Басейн | 24 438 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | Šar Mountains[d] |
| • Вышыня | 683 м |
| • Каардынаты | 41°45′51″ пн. ш. 20°50′13″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Эгейскае мора |
| • Вышыня | 0 м |
| • Каардынаты | 40°30′27″ пн. ш. 22°43′03″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Эгейскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Вардар (макед.: Вардар, грэч. Αξιός, Axios, лац.: Axius) — самая доўгая рака ў Паўночнай Македоніі і адна з асноўных рэк Грэцыі. Даўжыня — 388 км, плошча басейна — каля 25,400 км².
Пачынаецца і цячэ пераважна ў гарах Паўночнай Македоніі, нізоўі — на Саланікскай нізіне, упадае ў заліў Тэрмаікос Эгейскага мора.
Рака бярэ выток у селішча Вруток, за некалькі кіламетраў на поўнач ад Госцівара ў Паўночнай Македоніі, цячэ праз Госцівар, Скоп’е і Велес, перасякае мяжу з Грэцыяй каля горада Геўгелія, цячэ праз Палікастра, Аксіёпаліс.
Паводкі ў асенне-зімовы перыяд і вясною. Сярэдні расход вады 151 м³/с. Суднаходная. Выкарыстоўваецца пераважна на арашэнне.
Прытокі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вардар