Вардуі Варданян
Выгляд
Вардуі Варданян | |
---|---|
арм.: Վարդուհի Վարդանյան | |
Род дзейнасці | |
Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1976 |
Месца нараджэння | Ерэван, Арменія |
Дата смерці | 15 кастрычніка 2006 (30 гадоў) |
Месца смерці | траса Севан-Мартуні,Арменія |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Сайт | varduhivardanyan.am |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вардуі Варданян (арм.: Վարդուհի Վարդանյան, 27 чэрвеня 1976, Ерэван — 15 кастрычніка 2006, Севан-Мартуні) — армянская эстрадная спявачка.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]- 1993 — скончыла музычную школу пры Харавым таварыстве Арменіі.
- 1994 — скончыла Інстытут замежных моў імя Валерыя Брусава.
- 2003 — скончыла Ерэванскую кансерваторыю імя Камітаса
Музычная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 1994 — разам з ансамблем «Джаз-поп» брала ўдзел у міжнародным конкурсе, які праходзіў у Свярдлоўску, і была ганаравана «Гран-пры».
- 1995 — працавала ў Дзяржаўным тэатры песні Арменіі.
- 1996 — брала ўдзел у конкурсе маладых выканаўцаў «Ялта—Масква транзіт», дзе была ганаравана адмысловым прызам за лепшае выкананне.
- 1999 — была прызнана спявачкай года ў Арменіі. У гэтым жа годзе заняла 2-ое месца на конкурсе «Залаты шлягер» ў Беларусі.
- 2000 — на конкурсе «Дыскаверы» ў Балгарыі атрымала «Гран пры» і была ганаравана адмысловым прызам «Глядацкіх сімпатый». У гэтым жа годзе зноў атрымала «Гран-пры» ў Македоніі.
- 2000 — узяла ўдзел у міжнародным конкурсе «Славянскі кірмаш», заняўшы 2-ое месца.
- 2001 — узяла ўдзел у Міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў «Мора сяброў 2001» Ялта — Украіна, дзе заняла 2-ое месца.
Няшчасны выпадак
[правіць | правіць зыходнік]Загінула 15 кастрычніка 2006 года ў аўтакатастрофе на трасе Севан-Мартуні, Арменія.
Персанальныя дадзеныя
[правіць | правіць зыходнік]Была замужам. Ёсць сын Рубен, які нарадзіўся ў 1998 годзе.
Абраная дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Disarray Архівавана 19 жніўня 2014.
- Только Ты Архівавана 19 жніўня 2014.
- Իմն ես Архівавана 19 жніўня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Varduhi Vardanyan’s official website Архівавана 25 лістапада 2018.
- Кратко Архівавана 26 кастрычніка 2007.
- Вардуи Варданян