Варона (прыток Хапра)
Выгляд
Варона | |
---|---|
руск. Ворона | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 454 км |
Басейн | 13 200 км² |
Расход вады | 41,5 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°16′59″ пн. ш. 43°34′45″ у. д.HGЯO |
Вусце | Хапёр |
• Каардынаты | 51°01′21″ пн. ш. 42°02′21″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Хапёр → Дон → Азоўскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Пензенская вобласць, Тамбоўская вобласць, Варонежская вобласць |
Код у ДВР | 05010200212107000006182 |
![]() |
|
![]() |
Варо́на (руск.: Воро́на) — рака ў Пензенскай, Тамбоўскай і Варонежскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Хапёр (басейн Дона).
Даўжыня ракі 454 км, плошча вадазборнага басейна — 13 200 км²[1]. Вытокам ракі з'яўляюцца крыніцы на Керанска-Чамбарскім узвышшы (на поўнач ад вёскі Ведзяняпіна Пачэлмскага раёна Пензенскай вобласці). Правы бераг нізкі, левы — высокі. У даліне ракі лісцевыя лясы, шмат азёр. Жыўленне ракі снегавое. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 41,5 м³/с. Ледастаў з пачатку снежня да пачатку красавіка. Максімальная глыбіня ракі — 4 м.

На рацэ Варона размешчана шмат населеных пунктаў, у тым ліку гарады Кірсанаў, Уварава і ў вусці Барысаглебск.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Воро́на // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 151—152. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 97. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)