Вароніцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Варонецкі сельсавет)
Вароніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Полацкі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Варонічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 359
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 211656
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Варо́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Варонічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Варонецкі сельсавет у складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Варонеч. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Ушацкага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Полацкага раёна. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Руднянскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Белы Двор, Грыцкаўшчына, Заполле, Заскаркі, Касарова, Кунцэвічы, Лагані, Мар’янполле і Усомля)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Вароніцкага сельсавета 28 населеных пунктаў[2]. 24 верасня 2008 года скасавана вёска Загорцы[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1716 чалавек[4], з іх 89,5 % — беларусы, 8,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1359 чалавек[6].

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 55. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Полоцкого районного Совета депутатов от 24 июня 2008 г. № 90 Об упразднении населенных пунктов Полоцкого района
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.