Варсаваная тканіна
Выгляд
Варсава́ная тканіна — тканіна з ворсам (начосам). Ворс утвараюць канцы валокнаў, якія выцягваюцца на паверхню тканіны пры варсаванні. Варсаванне павышае цеплаахоўныя уласцівасці і зносаўстойлівасць тканін. Найбольш пашыраныя баваўняныя (мультан, фланель, байка, замша) і шарсцяныя (байка, бобрык). Да варсаваных тканін адносяцца многія віды коўдраў і некаторыя віды сукнаў і драпаў (велюр).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).