Перайсці да зместу

Варсянкакветныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Варсянкакветныя

Morina longifolia
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dipsacales Dumort. (1829)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35247
NCBI  4199
EOL  4256
FW  54945

Варсянкакветныя (Dipsacales) — парадак кветкавых двухсемядольных раслін.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Уключае невялікія дрэвы, хмызнякі (іншы раз ліяны) ці травы з процілеглымі або (радзей) кальчаковымі, рэдка пачаргова простымі цэльнымі лопасцевымі ці, радзей, перыстымі лістамі, звычайна без прылісткаў або з рудзіментарнымі прылісткамі. Кветкі ў рознага роду суквеццях, звычайна двухполыя, актынаморфныя ці зігаморфныя, 4-5-членныя, са зрослым венчыкам. Долі венчыка чарапітцавыя ці, іншы раз, створкавыя. Тычынкі прымацаваны да трубкі ці зева венчыка, у аднолькавым ліку з долямі венчыка ці ў меншай колькасці. Гінецэй цэнакарпны ці псеўдаманамерны, з 5-2 карпел, са свабоднымі ці больш-менш зрослымі стылодыямі; завязь ніжняя ці, рэдка, паўніжняя, з адным-многімі семязачаткамі ў кожным гняздзе ці ў адзінкавай фертыльнай карпеле. Плады розных тыпаў — раскрывальныя і нераскрывальныя.

Насенне з цэлюлярным (спачатку ўтвараюцца клетачныя абалонкі) эндаспермам.

Зноскі

  • Варсянкакветныя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6