The Watchtower

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вартавая вежа (часопіс))
The Watchtower
Выява лагатыпа
Арыгінальная
назва
англ.: The Watchtower
Тып часопіс і перыядычнае выданне[d]
Выдавец Watch Tower Bible and Tract Society of Pennsylvania[d] і Юрыдычныя аб’яднанні Сведкаў Іеговы
Краіна
Заснавана ліпень 1879
Мова англійская і нідэрландская[1]
Галоўны офіс
Тыраж
ISSN 0043-1087
Вэб-сайт jw.org/…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

The Watchtower (бел. Вартавая вежа) — часопіс Сведкаў Іеговы, які выходзіць з 1879 г. Поўная назва — «Вартавая вежа абвяшчае Царства Іеговы». Уваходзіць у лік самых распаўсюджаных перыядычных выданняў у свеце[2]. Заснаваны Ч. Раселам пад назвай «Сіёнская вартавая вежа і веснік прысутнасці Хрыста». На цяперашні час выдаецца на 414 мовах[3]. З 1931 г. большасць артыкулаў у гэтым часопісе друкуецца без пазначэння імя аўтара.

Лагатып Watchtower
«Вежа варты» на рускай мове. Выданне за ліпень 1925 г.

Асноўныя змяненні на працягу гісторыі выдання[правіць | правіць зыходнік]

  • З 1931 г. на вокладцы часопіса перасталі выкарыстоўваць крыж.
  • З 1990 г. выданне на рускай і многіх іншых мовах і арыгінальнае выданне на англійскай мове сталі выходзіць адначасова дзякуючы камп’ютарнай сістэме MEPS.
  • З 2008 г. выданне раздзялілі на две катэгорыі: часопіс за 1-ы дзень месяца быў для шырокай аўдыторыі, а за 15-ы для матэрыялаў для вывучэння Сведкам Іеговы і іх прыхільнікам[4].

З 2013 г. выданне для шырокага кола чытачоў скарацілі з 32 старонак да 16[5]. Выданне для вывучэння не змянілася ў аб’ёме.

  • З 2016 г. часопіс для шырокай аўдыторыі пачаў выходзіць раз у 2 месяцы[6].
  • З 2018 г. часопіс для шырокай аўдыторыі пачаў выходзіць раз у 4 месяцы і быць прысвечаны толькі адной тэме[7]. З гэтага часу матэрыялы, якія раней публікаваліся ў часопісах Сведкаў Іеговы, паступова перанеслі ў раздзел «Серыі артыкулаў» на сайце jw.org[8].
  • З 2022 г. выпуск часопіса для шырокай аўдыторыі стаў выходзіць раз на год, а выпуск для вывучэння працягвае выходзіць раз у месяц[9]

Аспекты веравучэнняў Сведкаў Іеговы, апублікваныя ў часопісе[правіць | правіць зыходнік]

Большасць змяненняў у веравучэннях Сведкаў Іеговы, звычайна ўпершыню друкуюцца ў артыкулах для вывучэння на кожны тыдзень ў Вартавой вежы. Некаторыя найбольш вядомыя змяненні:

  • 1880 г. Вучэнне аб завяршэнні часу язычнікаў у 1914 г[10].
  • 1885 г. Асуджэнне тэорыі эвалюцыі, як супярэчнай вучэнням Бібліі[11].
  • 1931 г. Назва Сведкі Іеговы[12].
  • 1935 г. Вучэнне пра «вялікі натоўп» з 7 раздзела кнігі Адкрыццё, як пра людзей, якія застануцца жыць на зямлі пасля Суднага дня[13].
  • 1939 г. Вучэнне пра палітычны нейтралітэт[14].
  • 1945 г. Вучэнне пра недапушчальнасць гематрансфузіі з пазіцыі апостальскага вучэння кнігі Дзеянні Святых Апосталаў раздз. 15, сц. 29[15].
  • 1952 г. Увядзенне практыкі выключэння з арганізацыі за амаральныя паводзіны[16].
  • 1962 г. Удакладненне вучэння пра «вышэйшыя ўлады» з Рымлян 13 раздз, сц. 1[17].
  • 1973 г. Забарона на ўжыванне тытуню[18].
  • 2013 г. Удакладненне ў разуменне вучэнняў пра другі прыход Хрыста, вернага раба і прытчы пра авечак і казлоў[19].
  • 2015 г. Вучэнне, што не ўсе падзеі, апісаныя ў Бібліі з’яўляюцца прарочымі правобразамі[20].
  • 2020 г. Апублікавана тлумачэнне, чаму Царом Поўначы з кнігі Езекііля Сведкі Іеговы лічаць сучасную Расію[21].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Часам, матэрыял часопіса у некаторых краінах выходзіў у публікацыях пад іншай назвай. Звычайна гэта было звязана з забаронай «Вартавой вежы» ў той ці іншай краіне ў пэўны час. Так на румынскай мове ў канцы 1920-х гадоў часопіс «Вартавая вежа» выдаваўся пад назвамі «Жніво», «Святло Бібліі» і «Світанак», у той жа час на венгерскай пад назвамі «Хрысціянскі пілігрым», «Евангелле» і «Часопіс для тых, хто верыць у кроў Хрыста», а ў 1953—1975 гадах на французскай мове часопіс выдаваўся адзін раз у месяц на шасцідзесяці чатырох старонках пад назвай «Унутраны бюлетэнь[22]».
  • На рускай мове часопіс выдаваўся пад назвай «Башня стражи» (Вежа варты) і распаўсюджваўся ў СССР як самвыдат надрукаваны на пішучых машынках, міміёграфах і ў падпольных друкарнях[23]. Пазней назва змянілася на цяперашнюю. Нярэдка беларускамоўныя савецкія крытыкі Сведкаў Іеговы захоўвалі рускую назву часопіса ў сваіх працах на беларускай мове[24].
  • У 2010 г. Раскамнагляд у Расіі ануляваў дазвол на распаўсюджванне на тэрыторыі Расіі друкаванага выдання «Вартавая вежа[25][26][27]». Пазней у 2012 г. рашенне Раскамнагляда пацвердзіў арбітражны суд[28]. З таго часу да забароны дзейнасці рэлігійных аб’ядннанняў Сведкаў Іеговы ў Расіі ў 2017 г. матэрыялы Вартавой вежы друкаваліся ў якасці асобных брашур.
  • У БССР часопіс распаўсюджваўся падпольна на рускай ці ўкраінскай мове[29]. На беларускую мову афіцыйна перакладзены асобныя артыкулы з розных выпускаў «Вартавой вежы[30]» і неафіцыйна яшчэ некаторыя[31].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б https://www.odis.be/lnk/PB_45755
  2. Did You Know The Most Widely Circulated Magazine In The World Is The Monthly Publication Of Jehovah’s Witnesses? // Business Insider
  3. старонка 2 выдання ад 1.05.2021
  4. [1] Архівавана 28 верасня 2015.
  5. [2] Архівавана 28 лютага 2017.
  6. [3] Архівавана 18 снежня 2015.
  7. [4] Архівавана 23 верасня 2015.
  8. Серии статей JW.ORG
  9. раздзел "Часопісы" на сайце Сведкаў Іеговы
  10. One Body, One Spirit, One Hope as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13
  11. Evolution and the Brain Age as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13
  12. A New Name as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13
  13. The Great Multitude as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13
  14. Neutrality as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13
  15. Immuvable for the Right Worship as quoted: Watchtower March 1, 1987, p. 13
  16. Keeping the Organization Clean // Watchtower Announcing Jehovah’s Kingdom. 1952. pp. 131—137
  17. Subjection to «Superior Authorities»—Why? // Watchtower Announcing Jehovah’s Kingdom. 1962. pp. 681—690
  18. Keeping God’s Congregation Clean in the Time of His Judgment // Watchtower Announcing Jehovah’s Kingdom. 1962. pp. 336—343
  19. артыкулы «Скажи нам, когда это будет?», «Я с вами во все дни», Иисус кормит многих через немногих і «Кто же верный и благоразумный раб?» з «Вартавой вежы» ад 15 ліпеня 2013 г.
  20. Вопросы читателей // Сторожевая башня 15 марта 2015 г.
  21. «Северный царь». Кто он сегодня? // Сторожевая башня (выпуск для изучения) май 2020 г. Аб самім вучэнні было аб’яўлена на Рэгіянальным кангрэсе 2018 года
  22. МАРСЕЛЬ ФИЛЬТО Иегова мне прибежище и сила// Сторожевая Башня 1 февраля 2000 г., с. 29
  23. Ежегодник Свидетелей Иеговы за 2008 г., с.113 // Он-лайн библиотека Сторожевой Башни
  24. Гл., напр.: Г. А. Марціросаў. Хто такія іегавісты. Мн., 1961
  25. Роскомнадзор аннулировал Разрешение на распространение на территории России зарубежных периодических печатных изданий „Пробудись!“ и „Сторожевая башня“
  26. Приказ Роскомнадзора от 26.04.2010 г. № 268
  27. Федеральный список экстремистских материалов. Архівавана 19 ліпеня 2018. // сайт Министерства юстиции России.
  28. Арбитражный суд подтвердил запрет на распространение в России журналов «Свидетелей Иеговы» Архівавана 8 сакавіка 2013. // ИА Интерфакс-Религия, 26.12.2012 г.
  29. Паводле звестак наступных публікацый: Г. А. Марціросаў. Хто такія іегавісты. Мн., 1961; Иеговизм. ред. М. Я. Лянц. Мн.: Наука и Техника, 1981.
  30. Публікацыі. Часопісы // Анлайн бібліятэка Вартавой вежы
  31. Артыкулы з штотыднёвага вывучэння Вартавой вежы за 2020 год і Артыкулы з штотыднёвага вывучэння Вартавой вежы за 2021 год

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]