Варшаўская вышэйшая школа інфарматыкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Варшаўская вышэйшая школа інфарматыкі
Warszawska Wyższa Szkoła Informatyki
Warszawska wyzsza szkola informatyki 2011.jpeg
Арыгінальная назва Warszawska Wyższa Szkoła Informatyki
Міжнародная назва Warsaw School of Computer Science
Заснаваны 2000
Размяшчэнне Варшава
Сайт wwsi.edu.pl

Варшаўская вышэйшая школа інфарматыкіпольская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя стварэння вучэльні бярэ свой пачатак у 1970-х гадах, калі на вул. Мілай 7 у Варшаве працавалі курсы, якія займаліся навучаннем у такіх напрамках, як апрацоўка дадзеных, праграмнае забеспячэнне лічбавых машын і статыстыка. У 1992 годзе па гэтым адрасе была створана прафесійная вучэльня "Mila College", якая ў 2000 годзе была ператворана ў вышэйшую навучальную ўстанову. Змена сядзібы і назвы на сучасную адбылася ў 2004 годзе.

Варшаўская вышэйшая школа інфарматыкі з'яўляецца адзінай спецыялізаванай вышэйшай навучальнай установай у Польшчы, якая рэалізуе вышэйшыя інжынерныя, магістарскія і паслядыпломныя адукацыйныя праграмы выключна па адным кірунку - "Інфарматыка".

Да красавіка 2019 дыпломы Варшаўскай вышэйшай школы інфарматыкі атрымалі 4083 выпускнікі, у тым ліку 2574 дыпломы інжынера-інфарматыка, 414 дыпломаў магістра інфарматыкі і 1095 пасведчанняў дадатковай і паслядыпломнай адукацыі. Па дадзеных рэйтынгу 2016 года, падрыхтаванага Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы, выпускнікі магістратуры Варшаўскай вышэйшай школы інфарматыкі з пункту гледжання памера заработнай платы апынуліся на 12 месцы ў Польшчы, апярэдзіўшы ў гэтым выпускнікоў многіх аўтарытэтных ВНУ.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]