Варшаўская канфедэрацыя, 1704

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Варша́ўская канфедэра́цыя — канфедэрацыя Рэчы Паспалітай, створаная 16 лютага 1704 года пры падтрымцы Швецыі супернікамі Аўгуста II Фрыдрыха і яго прамаскоўскай палітыкі пад час Вялікай Паўночнай вайны[1].

Канфедэрацыя паўстала з ранейшай Вялікапольскай канфедэрацыі(польск.) бел.. Канфедэраты пазбавілі ўлады Аўгуста II і абвясцілі беcкаралеўе. 12 ліпеня 1704 у Варшаве без выбараў каралём быў абвешчаны шведскі кандыдат — познанскі ваявода Станіслаў Ляшчынскі. Антышведскі лагер у супрацвагу 20 мая ўтварыў Сандомірскую канфедэрацыю.

Аўгуст II з прыхільнікамі звярнуліся па дапамогу да Масковіі і 30 жніўня падпісалі Нараўскі дагавор, паводле якога Рэч Паспалітая ўступала ў вайну са Швецыяй на баку Масковіі, а маскоўскія войскі атрымалі права дзейнічаць на тэрыторыі Рэчы Паспалітай супраць шведаў і іхніх саюзнікаў. Ваеннае процістаянне варшаўскіх і сандомірскіх канфедэратаў працягвалася да восені 1706 года і атрымала назву грамадзянскае вайны.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Канфедэрацыі Рэчы Паспалітай