Варшаўскі ўніверсітэт
Варшаўскі ўніверсітэт | |
---|---|
польск.: Uniwersytet Warszawski | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet Warszawski |
Заснаваны | 1816 |
Рэктар | Alojzy Nowak[d] |
Студэнты | 42 700[1] |
Дактары | 2148 |
Размяшчэнне |
![]() |
Сайт | uw.edu.pl |
![]() |
Варшаўскі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet Warszawski) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых універсітэтаў у Польшчы, знаходзіцца ў Варшаве.
У 1908—1914 гг. дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва.
Створаны Цэнтр беларускіх даследаванняў. У 2016 годзе выдадзены першы нумар «Гадавіка Цэнтра беларускіх студыяў».
Прафесары[правіць | правіць зыходнік]
- Іван Іванавіч Замоцін (з 1908)
- Казімеж Міхалоўскі
- Мікалай Васілевіч Бірыла (1956—1958) — беларускі мовазнавец.
Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]
- М. Бегін — прэм’ер-міністр Ізраіля, Нобелеўскі лаўрэат
- Павел Вечаркевіч — польскі гісторык
- Генрык Віснер — польскі гісторык
- Ода Буйвід — польскі бактэрыёлаг
- Вацлаў Яўгенавіч Гебельт — беларускі шахматыст
- Б. Герэмек — польскі палітык
- Леанід Гурвіч — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
- Anton Snt — беларускі мастак у галіне contemporary art
- Анхела Эспіноса Руіс — беларуская паэтэса іспанскага паходжання
Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта[правіць | правіць зыходнік]
Пачала дзейнічаць з 1 кастрычніка 1956 года як Кафедра беларускай філалогіі. Ініцыятаркай яе стварэння, арганізатаркай і шматгадовай (да 1971 года) загадчыцай была прафесар Антаніна Абрэмбска-Яблоньска (1901—1994), — вядомая славістка, аўтарка шматлікіх прац у галіне славянскага мовазнаўства. У стварэнні і фарміраванні пачаткаў кафедры дапамогу аказаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які перадаў новаму падраздзяленню вялікую колькасць кніг па беларускай філалогіі, а таксама (пры патрэбе) накіроўваў сваіх супрацоўнікаў для выкладчыцкай дзейнасці.
З 2005 года працуе на факультэце прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта як Кафедра беларусістыкі.
Супрацоўнікі кафедры актыўна ўдзельнічаюць у айчынным і міжнародным навуковым жыцці, удзельнічаюць у канферэнцыях і кангрэсах (славянскіх і беларускіх), публікуюць свае працы ў часопісах і калектыўных выданнях у Польшчы і за мяжой. Па ініцыятыве Кафедры беларусістыкі з 1993 года арганізуецца Міжнародная навуковая канферэнцыя «Шлях да ўзаемнасці». Кафедра распрацоўвае вучэбныя і прадметныя праграмы, вучэбныя і школьныя падручнікі (для школ усіх узроўняў), вядзе лексікаграфічную і выдавецкую працу. На кафедры абаронена мноства доктарскіх дысертацый у галіне мовазнаўства і літаратуры.
З 2007 года кафедра беларусістыкі з’яўляецца выдаўцом навуковага часопіса «Acta Albaruthenica». Гэты штогоднік рэдагуецца супрацоўнікамі кафедры і рэгулярна выходзіць у Варшаве.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Варшаўскі ўніверсітэт
- Афіцыйны сайт (польск.)
Для паляпшэння артыкула пажадана: |