Варыяцыя (статыстыка)
(англ.: Statistical dispersion, variability, scatter, spread; руск.: Вариация)
Варыя́цыя паказвае на колькі расцягваецца або сціскаецца размеркаванне (тэарэтычна або ў рэальнай выбарцы). Прыкладамі мер варыяцыі з'яўляюцца дысперсія, стандартнае адхіленне і міжквантыльны дыяпазон.
Меры варыяцыі[правіць | правіць зыходнік]
Любая мера варыяцыі з'яўляецца неадмоўным рэчаісным лікам,
- які роўны нулю, калі ўсе дадзеныя з'яўляюцца такімі ж
- які большы за нуль тым больш, чым больш дадзеныя становяцца разнастайнымі.
Большасць мер варыяцыі маюць тыя ж самыя адзінкі вымярэння, што і прыкмета вымярэння. Напрыклад, варыяцыя вымярэнняў масы ў выбарцы часцей будзе вызначацца як і маса ў кілаграмах; калі прыкмета вымяраецца ў метрах, то і меры варыяцыі будуць у метрах. Сярод мер варыяцыі вылучаюць:
- Стандартнае адхіленне выбаркі (англ.: Sample standard deviation)
- інтэркварцільны размах(англ.) бел. або Інтэрдэцыльны размах(англ.) бел. (англ.: Interquartile range або Interdecile range)
- Розніца сярэдніх(англ.) бел. (англ.: Mean difference)
- Абсалютнае адхіленне(англ.) бел. адной з мер цэнтральнай тэндэнцыі (мода, медыяна, статыстыка, сярэдняе)
Гэтыя меры выкарыстоўваюцца разам з фактарамі маштабу(англ.) бел. для ацэнкі параметраў маштабу(англ.) бел.. Так сама вылучаюць меры варыяцыі, якія не залежаць ад невялікай колькасці выбрасаў(руск.) бел. (англ.: Outlier): Інтэркварцільны размах і абсалютнае адхіленне моды.
Сярод мер варыяцыі вылучаюць тыя, якія не маюць адзінак вымярэння, нават калі вымераная прыкмета мае адзінкі вымярэння:
- Каэфіцыент зруху (англ.: Coefficient of variation)
- Квартальны каэфіцыент варыяцыі(англ.) бел. (англ.: Quartile coefficient of dispersion)
- Адносная розніца сярэдніх(англ.) бел. (англ.: Relative mean difference), роўная двайному каэфіцыенту Джыні (англ.: Gini coefficient)
Дадаткова могуць ужывацца дысперсія выпадковай велічыні (англ.: Variance)б