Аранскі раён
| Аранскі раён | |||
|---|---|---|---|
| літ.: Varėnos rajono savivaldybė | |||
|
|||
| Краіна | |||
| Уваходзіць у |
|
||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||
| Дата ўтварэння | 20 чэрвеня 1950[1] | ||
| Кіраўнік | Algis Kašėta[d] | ||
| Насельніцтва |
|
||
| Плошча |
|
||
| Вышыня над узроўнем мора |
132 ± 61 м[1] | ||
|
|
|||
|
|
|||
| Код ISO 3166-2 | LT-55 | ||
| Тэлефонны код | 310[1] | ||
| Паштовыя індэксы | 65184[1] | ||
| Афіцыйны сайт (літ.) | |||
Аранскае раённае самакіраванне або Варэнскае раённае самакіраванне (літ.: Varėnos rajono savivaldybė, да 1995 — Аранскі раён) — муніцыпальнае ўтварэнне ў Алітускім павеце на поўдні Літвы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]7 снежня 1959 года да Аранскага раёна была далучана частка тэрыторыі скасаванага Даўгайскага раёна[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Размеркаванне насельніцтва
Па месцы жыхарства:
- Гарадское — 6174 (34,83 %)
- Сельскае — 20292 (75,27 %)
Па палавой прыкмеце:
- Мужчыны — 14947 (48,00 %)
- Жанчыны — 16190 (52,00 %)
Па веравызнанні:
- Каталікі — 28651 (94,75 %)
- Атэісты — 1146 (3,79 %)
- Праваслаўныя — 349 (1,15 %)
- Іншыя — менш 0,5 %
Па нацыянальнасці (на 2011 год[4]):
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Самы вялікі па плошчы і самы лясны раён у Літве. Плошча 2218 км². З іх 67 % займаюць лясы, 22,6 % сельскагаспадарчыя ўгоддзі, 2,4 % прамысловыя прадпрыемствы і дарогі, 2,2 % вадаёмы, 1,2 % гарады і пасёлкі, 5,9 % плошчы іншага прызначэння.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Раён уключае 8 старостваў:
- Валькінінкскае (Валькінінку) (літ.: Valkininkų seniūnija),
- Аранскае (Варэнас) (літ.: Varėnos seniūnija),
- Відзеню (літ.: Vydenių seniūnija),
- Канявас (літ.: Kaniavos seniūnija),
- Марцінконіскае (Марцінконю) (літ.: Marcinkonių seniūnija),
- Матуйзу (літ.: Matuizų seniūnija),
- Меркінес (літ.: Merkinės seniūnija),
- Якену (літ.: Jakėnų seniūnija).
Беларускія гаворкі
[правіць | правіць зыходнік]У 1966 годзе абследавана гаворка вёскі Новыя Мацалі. Адметная лексіка ўвайшла ў пяцітомны «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча». У пачатку XXI стагоддзя беларускія гаворкі раёна даследаваў Міраслаў Янковяк, апублікаваны запісы вуснай мовы розных вёсак (Боўбаты, Дубічы, Котра, Кавалькі, Парамок, Рудня і інш.)[5]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 6 7 Visuotinė lietuvių enciklopedija Online
- ↑ Resident population by administrative territory at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Ведомости Верховного Совета СССР. № 50 (982), 1959 г.
- ↑ 2011 m. gyventojų ir būstų surašymas (літ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2012.
- ↑ Mirosław Jankowiak. Współczesne gwary białoruskie na Litwie. Tom pierwszy: Rejon orański. 2023