Варэнікі
Выгляд
| Варэнікі | |
|---|---|
| укр.: Вареники | |
| | |
| Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
| украінская кухня | |
| Краіна паходжання | |
| Роднасныя стравы | |
| Падобныя | agnolotti[d], ravioli[d] і Варэнікі[d] |
Варэнікі — мучная страва, распаўсюджаная ў беларускай і ўкраінскай кухні, а таксама ў Польшчы пад назваю «перóгі» (польск.: pierogi).
Гатаванне
[правіць | правіць зыходнік]У замешанае на вадзе ці малацэ крутое цеста з пшанічнай, жытняй або грэцкай мукі загортваюць тварог, бульбу са скваркамі, ягады, садавіну, мак або канаплянае семя, у Польшчы таксама бульбу з тварагом (pierogi ruskie). Вараць у падсоленым кіпені. Падаюць са смятанай або маслам. На святы Варвары, Міколы варылі варэнікі з семем і макам. Першапачаткова былі распаўсюджаныя на поўдні Беларусі і ва Украіне. У наш час вядомы паўсюдна.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Варэнікі