Васальныя і данніцкія дзяржавы Асманскай імперыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Васальныя і данніцкія дзяржавы Асманскай імперыі — агульная назва для шэрагу дзяржаў (галоўным чынам на перыферыі Асманскай імперыі), якія прызнавалі сюзерэнітэт Высокай Порты, але над якімі па тых ці іншых прычынах не быў устаноўлены прамы кантроль.

Функцыі[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя з гэтых краін з'яўляліся буфернымі дзяржавамі паміж Асманскай імперыяй і хрысціянскімі краінамі Еўропы або шыіцкімі краінамі Азіі. Некаторыя з іх (Крымскае ханства, Княства Валахія, Малдаўскае княства, Княства Трансільванія, курдскія эміраты(англ.) бел. існавалі самі па сабе, іншыя (Балгарыя, Венгрыя, Сербія, Боснія) былі з часам уключаны ў склад Асманскай дзяржавы. Некаторыя тэрыторыі (Імерэтыя, Мегрэлія, востраў Хіяс, Наксаскае герцагства, Дуброўніцкая рэспубліка) мелі камерцыйную каштоўнасць. Не ўключаліся цалкам у склад Імперыі свяшчэнныя гарады, а таксама такія данніцкія тэрыторыі Венецыянскай рэспублікі, як астравы Кіпр і Закінф. Нарэшце, такія невялікія тэрыторыі, як княства Зэта ці горны Ліван не каштавалі тых высілкаў, якія былі патрэбныя на іх падпарадкаванне.

Формы[правіць | правіць зыходнік]

Меліся таксама васалы, так бы мовіць, «другога парадку» — напрыклад, Нагайская Арда ці чэркесы, якія з'яўляліся васаламі крымскага хана, ці некаторыя берберы і арабы, якія плацілі даніну паўночнаафрыканскім бейлер-беям.

Некаторыя краіны плацілі даніну за тэрыторыі, якія юрыдычна належалі Асманскай імперыі, але не кантраляваліся ёю — напрыклад, Габсбургі за Каралеўскую Венгрыю ці Венецыянская рэспубліка за Закінф.

Іншыя віды даніны — напрыклад, адкупныя грошы за ненапад, званыя «ардынскім выкупам» — плацілі Расія і Рэч Паспалітая. Гэтыя грошы звычайна плаціліся не непасрэдна султану, а яго васалу — крымскаму хану.

Спіс[правіць | правіць зыходнік]