Васкоўнік звычайны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Васкоўнік звычайны
Myrica-gale-hunlig.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Myrica gale L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   19265
NCBI   29739
EOL   594875
GRIN   t:24842
IPNI   585525
TPL   kew-2500739

Васкоўнік звычайны (Myrica gale), таксама мірт балотны, свечная ягада, верас духмяны, верас ягадны, верас воскавы, пахучка, васкоўнік, васкоўніца балотная, мірта [3] — расліна з сямейства васкоўнікавых (Myricaceae). Занесены ў спіс ахоўваемых відаў. Адзіны прадстаўнік сямейства ў Еўропе.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Лацінскай назве «Myrica» (Myríke) адпавядае грэчаская назва тамарыску.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

375 Myrica gale.jpg
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Куст вышынёй 1-1,5 м, галінасты, шарападобнай формы. Галіны цёмна-бурыя, густа пакрыты лісцем.

Карані доўгія, паўзучыя.

Лісце ад падоўжана-зваротнаяйкападобных да зваротнаяйкападобных, даўжынёй 2-6 см, шырынёй 0,8-1,5 см, з клінаватым аснаваннем, уверсе завостраныя або закругленыя, на кароткіх хвосціках, зверху цёмна-зялёнае, цмянае, знізу бялейшае.

Расліна двухдомная. Шышкі з тычынкавымі кветкамі шматлікія, сядзячыя, цыліндрычныя, даўжынёй 0,7-1,6 см, светла-бурыя, сабраны на канцах галін. Песцікавыя шышачкі развіваюцца некалькі пазней тычынкавых, больш кароткія, даўжынёй 0,3-0,5 см падчас цвіцення і 0,6-1,5 см падчас плоданашэння, шчыльныя, авальналанцэтныя, вострыя. Песцікі ніткападобныя, пурпурныя.

Плады — зборныя касцянкі авальна-яйкападобныя, жаўтлявыя, слізістыя, каля 4 мм у дыяметры.

Куст, густа пакрыты залозамі. Залозы выдзяляюць эфірныя алеі з α-піненам, ліманенам. Лісце з духмяным, горкім пахам.

Цвіце да распускання лісця ў Еўропе ў красавіку — маі, у Паўночнай Амерыцы ў сакавіку — красавіку. Плоданашэнне ў ліпені — верасні (Еўропа), чэрвені — верасні (Паўночная Амерыка).

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Зверху ўніз.
Мужчынскія веткі.
Жаночыя кветкі.

Сустракаецца практычна на ўсёй тэрыторыі Еўропы, у Японіі, Карэі і ў Паўночнай Амерыцы (ад Аляскі і арктычных раёнаў Канады да ЗША). У Еўропе сустракаецца ўздоўж прыбярэжных раёнаў Вялікабрытаніі, Бельгіі, Нідэрландаў, Польшчы і Даніі, у Германіі па ніжняй даліне Рэйна, у Вестфальскай бухце (Мюнстэрланд, Сэна), усходнім Шлезвігу-Гальштэйну, Нідэрлаўзітцы, Мекленбургу — Пярэдняй Памераніі.

На тэрыторыі Расіі расце на паўночным захадзе еўрапейскай часткі і на Далёкім Усходзе[4].

Васкоўнік звычайны расце пераважна на балотах і вільготных лугах у рэгіёнах з атлантычным кліматам.

Культурнае ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

Porsesnaps (6019417538).jpg
Васкоўнікавы шнапс

У Даніі, асабліва ў Ютландыі, дзе васкоўнік звычайны пакуль што дастаткова распаўсюджаны, парасткі расліны з'яўляюцца асноўным кампанентам пры вырабе васкоўнікавага шнапсу (Porsesnaps), упадабанага дзякуючы свайму мяккаму прысмаку.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. http://www.teddybeer.ru/home/library/3-3-3-kim-oldbritish.htm
  4. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]