Вастракільніца чарнеючая
Вастракільніца чарнеючая | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Вастракі́льніца чарнеючая[3][4] (Lembotropis nigricans) — від кветкавых раслін з роду Вастракільніца (Lembotropis) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Моцна галінасты ад асновы куст вышынёй 50—80[4] см. Галінкі прамыя, узыходныя, зрэдку валасістыя, з тонкімі жалабкамі. Лісце чаргаванае, трайчастае, на чаранках, з непрыкметнымі прылісткамі. Лісцікі эліпсоіднай формы, голыя і цёмна-зялёныя зверху, апушаныя і святлейшыя знізу. Кветкі з пяццю[5] пялёсткамі, залаціста-жоўтага колеру, з прыемным пахам, па 10—25[4] у коласападобных суквеццях. Плод — струк лінейна-ланцэтнай формы, укрыты прыціснутымі валаскамі.
Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Расліна распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Расце ў хваёвых лясах і хмызняках. Цвіце ў чэрвені—жніўні.
Дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 73. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Острокильница чернеющая — Lembotropis nigricans: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ляховіч І. М. Вастракільніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 420.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Острокильница чернеющая — Lembotropis nigricans: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH (руск.)
- Flora Europaea // Royal Botanic Garden Edinburgh (англ.)