Цела даўжынёй 2—12 мм, белаватае, укрыта кутыкулай, унутраная поласць запоўнена вадкасцю. Самкі даўжэйшыя за самцоў. Задні канец у самак роўны, завостраны, у самцоў кручкападобны. Рот з трыма губамі.
Жыве каля 1 месяца. Разммажаецца без прамежкавага гаспадара. Полаваспелыя самкі выпаўзаюць праз заднепраходную адтуліну, адкладваюць каля яе яйцы (да 10—12 тыс.) і гінуць. Яйцы у вонкавым асяроддзі выспяваюць (становяцца інвазійнымі) праз 6 гадзін. Трапляюць у арганізм чалапека з ежай, вадой і ў кішэчніку ператвараюцца ў дарослых паразітаў. Выклікаюць энтэрабіёз.