Васьміпрамянёвыя каралы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васьміпрамянёвыя каралы
Alcyonium acaule Marion, 1878 1.jpg
Alcyonium acaule
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Octocorallia (Haeckel, 1866)

Сінонімы
Alcyonaria Dana, 1846
Атрады
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  52004
NCBI  6132
EOL  2548758
FW  61472

Васьміпрамянёвыя каралы (Octocorallia) — падклас кішачнаполасцевых жывёл.

Вядомы з пачатку мезазою. Выдзяляецца 3 сучасныя атрады: альцыянарыі, або мяккія каралы (Alcyonacea); гарганарыі, або рагавыя каралы (Helioporacea); марскія пёры (Pennatulacea). Налічваецца каля 3000 відаў. Пашыраны пераважна ў марскіх водах трапічнага пояса. Жывуць калоніямі.

Маюць 8 перысгых шчупальцаў вакол ротавай адтуліны. Шкілет вапняковы або рагавы, складаецца з асобных элементаў — спікул рознай формы. Гастральная поласць падзелена радыяльнымі перагародкамі на камеры; ад рота ў яе апускаецца эктадэрмальная глотка. Размнажэнне палавое і бяслолае (пачкаванне). Кормяцца прасцейшымі, бактэрыямі, часцінкамі дэтрыгу і інш. Многія свецяцца. Калоніі прыгожыя, рознакаляровыя. Утвараюць каралавыя рыфы.

Найбольш вядомыя: карал чырвоны, або высакародны карал (Corallium rubrum), арганчык (Tubipora musica), гарганарыя (Annella mollis) і інш. 3 многіх вырабляюць упрыгожанні, сувеніры.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]