Перайсці да зместу

Васілевіцкае патрыятычнае падполле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васілевіцкае патрыятычнае падполле
Гады існавання 1941 — 1943
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып падполле
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць каля 57 чал. (1941)
Дыслакацыя Васілевіцкі раён, БССР
Войны Вялікая Айчынная вайна

Васілевіцкае патрыятычнае падполле — савецкае падполле для барацьбы з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў Васілевіцкім раёне. Дзейнічала са жніўня 1941 да лістапада 1943 года. Кіраўнікі: Ц. М. Астапенка (да ліпеня 1942 года, загінуў), М. С. Белы.

Аб’ядноўвала 5 груп (57 чал.): 2 у Васілевічах (кіраўнікі Л. П. Курганская-Сакалова і А. I. Белы), у в. Бабічы (П. А. Астапенка), в. Навінкі (А. Ф. Фралоў), у вёсках Хамічы і Гогалева (С. П. Алісейка). Трымала сувязь з Васілевіцкім партызанскім атрадам і атрадам імя Варашылава. Падпольшчыкі прымалі па радыёпрыёмніках і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, вялі агітацыю сярод насельніцтва, здабывалі і перадавалі партызанам зброю, боепрыпасы, медыкаменты, звесткі разведкі, папярэджвалі партызан і насельніцтва пра карныя аперацыі нямецкіх акупацыйных улад, вывелі са строю электрастанцыю ў Васілевічах, падпалілі мэблевую фабрыку ў Бабічах, падарвалі вайсковы эшалон на чыгунцы Калінкавічы — Рэчыца. У барацьбе загінуў 31 падпольшчык.

У Васілевічах на брацкай магіле падпольшчыкаў пастаўлены абеліск.

Брацкая магіла падпольшчыкаў у Васілевічах

Зноскі