Васілевіцкі сельсавет (Слонімскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васілевіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слонімскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Васілевічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 22 снежня 2022
Насельніцтва (2009) 1 343
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Васіле́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Васілевічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Парэцкі сельсавет у складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Парэчча. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 лістапада 1963 года сельсавет перайменаваны ў Васілевіцкі. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Слонімскага сельсавета перададзены вёскі Вераб’евічы і Разанаўшчына[1]. 17 лістапада 1986 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Васілевічы. 22 снежня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сянькоўшчынскага сельсавета[2].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадок Васілевічы, вёскі Бабынічы, Вераб’евічы, Ганькі, Задвор’е, Навасёлкі, Нерастовічы, Парэчча, Разанаўшчына і Хадзявічы.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1343 чалавекі[3], з іх 90,2 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,3 % — палякі[4].

Станам на 2015 год у сельсавеце пражывала 1507 чалавек, у тым ліку: дзяцей да 16 гадоў — 247, працаздольных — 784, пенсіянераў — 476.
Станам на 1 студзеня 2022 года ў сельсавеце пражываў 1081 чалавек.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі сельсавета размешчаны: сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Васілевічы», ААТ «Птушкафабрыка Слонімская», дарожны ўчастак РУП «Дарожна-будаўнічы трэст № 6», кампрэсарная станцыя «Слонімская» упраўлення магістральных газаправодаў, установа адукацыі «Парэцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная базавая школа Слонімскага раёна», дзіцячы сад, шэсць крамаў, тры фельчарска-акушэрскія пункты, два сельскіх дома культуры, дзве сельскія бібліятэкі, Парэцкая Свята-Георгіеўская царква.

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца ўрочышча Падлужанскія Горы з вяршыней 191,1 м (1,3 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Васілевічы). Гара знаходзіцца пасярод ворыва, непадалёк ад сасновага масіва. Каардынаты: 53° 07,762' N, 25° 15,403' E.

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 22 декабря 2022 г. № 458 Об изменении административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.