Перайсці да зместу

Васіль Іванавіч Андрыянаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Іванавіч Андрыянаў
Род дзейнасці лётчык
Дата нараджэння 13 жніўня 1920(1920-08-13)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 мая 1999(1999-05-07) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
медаль «Залатая Зорка» медаль «Залатая Зорка» Герой Савецкага Саюза Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Васіль Іванавіч Андрыянаў (руск.: Васи́лий Ива́нович Андриа́нов; 13 жніўня 1920 — 7 мая 1999) — савецкі лётчык-штурмавік, двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал-маёр авіяцыі.

Нарадзіўся 13 жніўня 1920 года ў вёсцы Іванісава Цвярской губерні (цяпер — сяло Бежацкага раёна Цвярской вобласці) у сям’і селяніна. Рускі. Член ВКП(б)/КПСС з 1944 года. Скончыў Смаленскі кааператыўны тэхнікум у 1939 годзе. У Чырвонай арміі з 1940 года. У 1943 годзе скончыў Пермскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1943 года. Першае баявое хрышчэнне атрымаў на Курскай дузе. 24 ліпеня 1943 года ў групе Іл-2 прыняў удзел у штурмоўцы чыгуначнай станцыі Белгарад.

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» камандзіру звяна 667-га штурмавага авіяцыйнага палка (292-я штурмавая авіяцыйная дывізія, 1-ы Штурмавы Авіяцыйны Корпус, 5-я паветраная армія, прысвоена 1 ліпеня 1943 года за 87 вылетаў на штурмоўку войскаў суперніка ў баях за Белгарад, Харкаў, на палтаўскім і кіраваградскім кірунках.

Другім медалём «Залатая Зорка» камандзір эскадрыллі 141-га гвардзейскага штурмавага авіяцыйнага палка ўзнагароджаны 27 чэрвеня 1945 года за 90 вылетаў у баях пад Львовам, на сандамірскім плацдарме (Польшча) і на іншых рубяжах.

Вайну скончыў у Берліне. Агулам за час вайны здзейсніў 177 баявых вылетаў. Асабіста знішчыў 50 танкаў, 200 аўтамашын, 25 зенітна-артылерыйскіх батарэй, 13 складоў і шмат іншай тэхнікі саперніка, у 37 паветраных баях збіў 6 варожых самалётаў.

У 1950 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію, у 1961 годзе — Ваенную акадэмію Генштаба. Генерал-маёр авіяцыі (1971). Да 1981 года на выкладчыцкай рабоце ў Ваеннай акадэміі Генштаба.

Памёр 7 траўня 1999 гады. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках.

Зноскі

  1. ↑ Андрианов Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. ↑ Vasily Ivanovich Andrianov // TracesOfWar