Васіль Іванавіч Бернік
| Васіль Іванавіч Бернік | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 9 студзеня 1947 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 11 студзеня 2026 (79 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | матэматык |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
| Альма-матар |
|
| Член у | |
| Прэміі | |
Васіль Іванавіч Бернік (9 студзеня 1947, в. Слабада-Пырашаўская, Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 11 студзеня 2026[1]) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1986, Метрычная тэорыя дыяфантавых прыбліжэнняў залежных велічынь і размернасць Хаўсдорфа), прафесар (1992).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў БДУ (1970). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па тэорыі лікаў. Распрацаваў новы метад ацэнак размернасці Хаўсдорфа мностваў рэчаісных і камплексных лікаў з зададзенай мерай трансцэндэнтнасці.
Галоўны рэдактар першай беларускамоўнай «Матэматычнай энцыклапедыі» (2001).
Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[2]. Член Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[3].
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Диофантовы приближения и размерность Хаусдорфа. Мн., 1988 (разам з Ю.Мельнічуком);
- О точном порядке приближения нуля значениями целочисленных многочленов // Acta Arithmetica. 1989. № 53; Diophantine analysis on manitolds. Cambridge University Press, 1999 (разам з М.Додсанам).
Прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1999).
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Метрычныя тэорыя дыяфантавых прыбліжэнняў залежных велічынь і яе дадаткаў».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Памёр прафесар Васіль Бернік. Наша Ніва.
- ↑ Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва»
- ↑ Рэспубліканская тэрміналагiчная камiсiя пры НАН Беларусi | Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. www.iml.basnet.by. Праверана 22 сакавіка 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бернік Васіль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Нарадзіліся 9 студзеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне
- Памерлі 11 студзеня
- Памерлі ў 2026 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута матэматыкі НАНБ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Выпускнікі механіка-матэматычнага факультэта БДУ
- Члены Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі Беларусі