Перайсці да зместу

Васіль Іванавіч Жарко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Жарко
міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[d]
5 мая 2006 — 29 снежня 2016
Папярэднік Віктар Пятровіч Рудэнка
Пераемнік Валерый Анатольевіч Малашка
намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[d]
29 снежня 2016 — 18 жніўня 2018
Папярэднік Наталля Іванаўна Качанава
Пераемнік Ігар Віктаравіч Петрышэнка

Нараджэнне 27 мая 1956(1956-05-27) (68 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» ордэн Айчыны III ступені

Васіль Іванавіч Жарко (27 мая 1956, в. Леснікі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр аховы здароўя Беларусі (2006—2016), Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі (2016—2018).

Нарадзіўся ў вёсцы Леснікі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларускай ССР у 1956 г.

19711975 — вучоба ў медыцынскім вучылішчы.

19751977 — служба ў шэрагах Савецкай Арміі.

У 1977 годзе — памочнік санітарнага ўрача раённай Санітарна-эпідэмічная станцыя г. Івацэвічы.

19771984 — студэнт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Выдатнік аховы здароўя Беларусі.

19831991 — фельчар здароўпункту пры паліклініцы № 29 г. Мінску, урач-інтэрн дзіцячай абласной бальніцы г. Брэста, урач-тэрапеўт, раённы педыятар, загадчык аддзяленнем Драгічынскай раённай бальніцы.

19912002 — урач-інспектар, намеснік начальніка ўправы аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама.

20022003 — намеснік галоўнага ўрача Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы, дырэктар даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Санаторый „Крыніца“».

20032005 — генеральны дырэктар УП «Белпрафсаюзкурорт».

з ліпеня 2005 года — выканаўца абавязкаў генеральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжу.

5 мая 2006 года прызначаны міністрам аховы здароўя Беларусі.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[4], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[5].

29 снежня 2016 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі[6].

18 жніўня 2018 года вызвалены ад пасады Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[7]. В. Жарко ва ўрадзе курыраваў сацыяльныя пытанні, у тым ліку адукацыю, ахову здароўя і спорт. Незадоўга да адстаўкі В. Жарко 25 чэрвеня 2018 года старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Валерый Вакульчык паведаміў пра выкрыццё маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя і заключэнне пад варту, а таксама прымяненне іншых мераў стрымання ў дачыненні да 33 службовых асоб, у тым ліку і да намесніка Міністра аховы здароўя, некалькіх галоўных доктараў бальніц[8].

Узнагароджаны юбілейным медалем «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Жанаты, мае дачку.

Зноскі