Васіль Іванавіч Качурка
Васіль Іванавіч Качурка | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 верасня 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Васіль Іванавіч Качурка (нар.27 верасня 1950, в. Стрыі, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (2003), прафесар (2003). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2005), Міжнароднай акадэміі педагагічнай адукацыі (2009), Акадэміі эканамічных навук Украіны (2014). Рэктар Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (2004—2021).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 27 верасня 1950 года ў вёсцы Стрыі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.
У 1967 годзе скончыў Мінянскую сярэднюю школу Кобрынскага раёна.
Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (спецыяльнасць «Аграномія», 1973; аспірантура, 1980; дактарантура, 2002).
Працаваў у калгасе імя Я. М. Свярдлова Горацкага раёна (1973—1976, галоўны аграном), на эксперыментальнай базе «Пагодзіна» (1976—1983, дырэктар), у Магілёўскім аблвыканкаме (1983—1984, першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі), Магілёўскім абкаме КПБ (1984—1985, намеснік загадчыка аддзела сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці), Крычаўскім гаркаме КПБ (1985—1990, першы сакратар), Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (1990—2004, агранамічны факультэт, дацэнт кафедры раслінаводства, з 1993 — дэкан факультэта). З 2004 па 2021 гады працаваў рэктарам Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і ўкараненне энергазберагальных тэхналогій вырошчвання збожжавых і зернебабовых культур (азімае і яравое трыцікале, азімая пшаніца, ячмень, соя), якія забяспечваюць высокую ураджайнасць зерня з высокімі тэхналагічнымі паказчыкамі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2015), медаль «За працоўныя заслугі» (2009), граматы Савета Міністраў (2000), Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці (2000), Міністэрства адукацыі (2010) Рэспублікі Беларусь, ЦК Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2009), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2019) і інш[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 27 верасня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
- Выкладчыкі агранамічнага факультэт БДСГА
- Выкладчыкі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Члены КПСС
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
- Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання
- Першыя сакратары Крычаўскага гаркама КПБ
- Рэктары БарДУ
- Дэканы агранамічнага факультэта БДСГА