Васіль Іванавіч Лузгін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Іванавіч Лузгін
Васіль Іванавіч Лузгін
сцяг
Міністр сацыяльнага забеспячэння БССР
1973 — 1982
Прэм’ер-міністр Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Папярэднік Мікалай Аўхімовіч
Пераемнік Глеб Крывулін
сцяг
Другі сакратар Пінскага абкама КПБ
1952 — 1953
сцяг
Сакратар ЦК ЛКСМБ
1944 — 1946
 
Адукацыя Вышэйшая партыйная школа пры ЦК УКП(б) (1949)
Нараджэнне 25 (12) лютага 1914(1914-02-12)
в. Дрымаўшчына Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Чашніцкі раён), Расійская імперыя
Смерць 1998(1998)
Мінск
 
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»

Васі́ль Іва́навіч Лузгі́н (12 (25) лютага 1914, Дрымаўшчына Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Чашніцкі раён), Расійская імперыя1998, Мінск) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля і партызанскага руху ў часы Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Віцебскай вобласці, міністр сацыяльнага забеспячэння БССР (19731982).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член УКП(б) з 1939 года.

З 1937 года на пасадзе сакратара Чашніцкага раённага камітэта ЛКСМ Беларусі.

З 1939 года — сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ЛКСМБ, с пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў Палітычным упраўленні Цэнтральнага фронта.

У сакавіку 1942 года абраны на пасаду Першага сакратара Віцебскага падпольнага абкама ЛКСМБ, член Віцебскага падпольнага абкама КПБ.

У 1944—1946 гадах — сакратар ЦК ЛКСМ Беларусі, з 1949 года на партыйнай рабоце — інспектар ЦК КПБ, другі сакратар Пінскага абкама КПБ, першы сакратар Драгічынскага райкама КПБ.

У 1959 годзе быў прызначаны намеснікам, а ў 1973—1982 гадах міністрам сацыяльнага забеспячэння Беларускай ССР.

Кандыдат у члены ЦК КПБ (19521954), член ЦК КПБ (19541960). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (19551963, (19751985).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

У суаўтарстве з Я. А. Жыляніным і І. Б. Пазняковым напісаў кнігу «Без линии фронта», выдадзеную ў 1975 годзе.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]