Васіль Іванавіч Рагаўцоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Васіль Іванавіч Рагаўцоў
Дата нараджэння 4 студзеня 1952(1952-01-04)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 сакавіка 2016(2016-03-14)[1] (64 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці паэт
Навуковая сфера мовазнаўства[4]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук[6]
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомы як аўтар «Расійска-беларускага слоўніка па машынабудаванні» (1998) і «Анамастычнага слоўніка Магілёўшчыны» (2000)
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Васі́ль Іва́навіч Рагаўцо́ў (4 студзеня 1952, Стрэшын, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць, цяпер Беларусь — 14 сакавіка 2016) — беларускі мовазнавец і паэт.

Прафесар (1993) і доктар філалагічных навук (2003). член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1999). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2002). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Васіля Хомчанкі Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (2008)[8] за зборнік вершаў для дзяцей «Адмыслоўцы». Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (2014).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1967 годзе 15-гадовым юнаком надрукаваў першыя вершы ў жлобінскай раённай газеце «Камуніст». У 1968 годзе скончыў сярэднюю школу ў Стрэшыне, паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Мазырскага педагагічнага інстытута і пачаў выступаць з вершамі ў агульнакраёвым друку. У 1973 годзе скончыў Мазырскі педінстытут па спецыяльнасці беларуская мова і літаратура[8].

У 1973—1976 гадах працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Коўчыцкай сярэдняй школе Светлагорскага раёна (Гомельская вобласць). У 1978 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР і працаўладкаваўся ў Магілёўскі педагагічны інстытут. У 1979 годзе атрымаў навуковую ступеню кандыдата філалагічных навук. У 1981 годзе стаў суаўтарам «Матэрыялаў да абласнога слоўніка Магілёўшчыны». У 1983—2013 гадах быў загадчыкам кафедры беларускай мовы Магілёўскага педінстытута. У 1993-м атрымаў навуковую годнасць прафесара. У 1996 годзе стаў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1999 годзе атрымаў годнасць член-карэспандэнта Беларускай акадэміі адукацыі. 12 красавіка 2002 года абараніў у Інстытуце мовазнаўства НАНБ доктарскую дысертацыю «Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі», якую напісаў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце[9].

У 2003-м стаў доктарам філалагічных навук. На 2011 год напісаў звыш 100 навуковых прац, у тым ліку такія кнігі, як «Уводзіны ў мовазнаўства» (2004) ў суаўтарстве з Антонам Юрэвічам, «Моўны разбор у ВНУ і ў школе» (1998) ў суаўтарстве з Соф’яй Кечык, «Практыкум па ўводзінах у мовазнаўства» (1989), «Уводзіны ў мовазнаўства: заданні для самастойнай работы студэнтаў» (1992), «Сінтаксіс беларускай і рускай моў: дыскусійныя пытанні» (2001), «Практыкум па гісторыі агульнага мовазнаўства» (2001), «Руска-беларускі слоўнік па машынабудаванні» (1998) і «Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны» (2000). Таксама выдаў 5 паэтычных зборнікаў: «Сутонне» (1995), «Долягляд» (1998), «Адмыслоўцы» (2007), «На роскрыжы дарог» (2008) і «Імгненне і вечнасць». Яго асобныя вершы паклаў на музыку кампазітар Мікалай Яцкоў[10]. У 2008 годзе стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Васіля Хомчанкі Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі за зборнік вершаў для дзяцей «Адмыслоўцы». У 2010 годзе выбаў «Слоўнік пра камічнае». У 2011 годзе выйшаў бібліяграфічны даведнік «Прафесар Васіль Іванавіч Рагаўцоў: навуковая і навукова-педагагічная дзейнасць, літаратурная творчасць». 22 снежня — 6 лютага 2012 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі прысвяціла 60-гадоваму юбілею Рагаўцова выставу «Глыток з родных крыніц». На 2012 год яго вершы друкаваліся ў 7 часопісах «Полымя», «Маладосць», «Роднае слова», «Першацвет», «Вожык», «Бярозка» і «Вясёлка», а таксама ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкай газеце» і газетах «Чырвоная змена», «Наша слова» і «Сталіца». Сярод іншага, вершы Рагаўцова ўвайшлі ў анталогію беларускай паэзіі XX ст. «Краса і сіла»[11].

6 лютага 2014 года атрымаў ганаровую годнасць заслужанага працаўніка адукацыі Беларусі[12]. На 2018 год напісаў звыш 220 навуковых прац, сярод якіх было 15 падручнікаў, 4 манаграфіі і 2 слоўнікі. Сярод такіх выданняў былі: «Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны» (2004) ў суаўтарстве, а таксама кнігі «Гісторыя мовазнаўства» (2005), «Агульнае мовазнаўства» (2006), «Агульнае мовазнаўства: Практыкум» (2007) і энцыклапедычны даведнік «Мовы свету» (2009)[8].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 https://bis.nlb.by/by/documents/141514
  2. https://static.goub.by/html/pisateli_gomel_obl/html/ragautsou.html
  3. 3,0 3,1 https://zviazda.by/be/news/20140207/1391720615-zasluzhanym-lyudzyam-zasluzhanyya-uznagarody
  4. 4,0 4,1 https://www.bykhov.by/?p=35368
  5. 5,0 5,1 https://krupskoy.gomel.by/page-2.html
  6. https://www.msu.by/asp/dissertation/item/raga%D1%9Eco%D1%9E-vas%D1%96l-%D1%96vanav%D1%96ch
  7. http://catalog.library.mogilev.by/kray/Znak_new/mogreglib/36.htm
  8. 8,0 8,1 8,2 Рагаўцоў Васіль Іванавіч. Гомельская абласная бібліятэка (16 жніўня 2018). Праверана 22 студзеня 2022.
  9. Рагаўцоў Васіль Іванавіч (абароненая дысертацыя). Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт (16 жніўня 2022). Праверана 22 студзеня 2022.
  10. Васіль Іванавіч Рагаўцоў. Магілёўская абласная бібліятэка (16 жніўня 2011). Праверана 22 студзеня 2022.
  11. Сяргей Леўчанка. Васілю Рагаўцову — 60. Газета «Маяк Прыдняпроўя» (Быхаў) (31 студзеня 2012). Праверана 22 студзеня 2022.
  12. Заслужаным людзям — заслужаныя ўзнагароды // Звязда : газета. — 7 лютага 2014. — № 23 (27633). — С. 1. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]