Васіль Іванавіч Сурыкаў
Васіль Сурыкаў | |
---|---|
руск.: Василий Суриков | |
![]() Аўтапартрэт | |
Імя пры нараджэнні | Васіль Іванавіч Сурыкаў |
Дата нараджэння | 12 (24) студзеня 1848 ці 24 студзеня 1848[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 (19) сакавіка 1916[4][5][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Жонка | Q122096281? |
Дзеці | Olga Surikova[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр |
Гістарычны жывапіс партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм[d] |
Вядомыя працы |
Раніца стралецкага пакарання смерцю Баярыня Марозава Заваяванне Сібіры Ярмаком |
Уплыў на |
Дзмітрый Каратанаў Пётр Канчалоўскі |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Васіль Іванавіч Сурыкаў (руск.: Васи́лий Ива́нович Су́риков; 24 студзеня 1848, Краснаярск — 19 сакавіка 1916, Масква) — вядомы рускі жывапісец, майстар маштабных гістарычных палотнаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 (24) студзеня 1848 года ў Краснаярску.
Маляваць пачаў у раннім дзяцінстве. Першым яго настаўнікам стаў Мікалай Васільевіч Грабнёў — настаўнік малявання Краснаярскага павятовага вучылішча. Найбольш раннім датаваным творам Сурыкава лічыцца акварэль «Плыты на Енісеі» 1862 года (захоўваецца ў музеі-сядзібе В. І. Сурыкава ў Краснаярску).
Пасля завяршэння навучання ў павятовым вучылішчы ўладкоўваецца працаваць пісцом у губернскае ўпраўленне — у сям’і не было грошай на працяг адукацыі ў гімназіі. Падчас працы ў губернскім упраўленні малюнкі Сурыкава ўбачыў енісейскі губернатар П. М. Замятнін. Губернатар знайшоў мецэната — краснаярскага золатапрамыслоўца П. І. Кузняцова, які аплаціў навучанне Сурыкава ў Акадэміі мастацтваў.
4 лістапада 1875 года скончыў Акадэмію мастацтваў у званні класнага мастака першай ступені.
Сурыкаў атрымаў замову на стварэнне чатырох фрэсак на тэмы Сусветных сабораў для храма Хрыста Збавіцеля (у 1883 годзе ўзнагароджаны за гэтыя працы ордэнам Святой Ганны 3-й ступені). Пачаў працаваць над фрэскамі ў Пецярбургу, а ў 1877 годзе пераехаў у Маскву. У Маскве ўласнага жылля не меў, жыў у арандаваных кватэрах і гасцініцах. Часта ездзіў у Краснаярск, дзе праводзіў лета.
У 1907 годзе стаў членам Саюза рускіх мастакоў, пакінуўшы шэрагі Таварыства перадзвіжнікаў.
Памёр у Маскве 6 (19) сакавіка 1916 года ад хранічнай ішэмічнай хваробы сэрца, але паводле царкоўнага метрычнага запісу — ад запалення лёгкіх. Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках побач з жонкай.
Зноскі
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ а б Суриков Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Vasili Ivanovich Surikov // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Wassili Iwanowitsch Surikow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Салавей Л. Ф. Су́рыкаў Васіль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 284. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Су́риков Василий Иванович // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 270. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Васіль Іванавіч Сурыкаў
Васіль Іванавіч Сурыкаў на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў
- Нарадзіліся 24 студзеня
- Нарадзіліся ў 1848 годзе
- Нарадзіліся ў Краснаярску
- Памерлі 19 сакавіка
- Памерлі ў 1916 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Перасоўнікі
- Мастакі Расіі XIX стагоддзя
- Правадзейныя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Асобы на марках