Васіль Ісакавіч Талаш

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Васіль Іванавіч Талаш)
Перайсці да: рух, знайсці
Я. Колас і Дзед Талаш у кабінеце пісьменніка. 1943

год

Васі́ль Іса́кавіч Тала́ш, больш вядомы па мянушцы Дзед Талаш (25 снежня 1844 — 23 жніўня 1946) — удзельнік партызанскага руху у гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў на тэрыторыі Беларусі, народны герой.

Нарадзіўся у вёсцы Белка[1] (сучасны Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці). У 1919 годзе арганізаваў партызанскі атрад. З'яўляўся разведчыкам у Чырвонай Арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны быў арыштаваны гітлераўцамі за сувязь з партызанамі. Са студзеня 1943 года ў Маскве. Выступаў перад працоўнымі, салдатамі, якія адпраўляліся на фронт. Лістоўкі В. Талаша з заклікамі да барацьбы з ворагамі распаўсюджваліся на акупіраванай тэрыторыі.

Помнік на магіле Талаша ў Петрыкаве

Пасля вяртання на радзіму працаваў лесніком у Петрыкаўскім лясніцтве. Памёр 28 жніўня 1946 года. Васіль Талаш пахаваны на Петрыкаўскіх гарадскіх могілках, на магіле ўсталяваны помнік

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Помнік В. І. Талашу ў Петрыкаве

Зноскі

  1. Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons