Васіль Іванавіч Шаладонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Шаладонаў
Сцяг Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Сцяг
23 снежня 1992 — 18 мая 1995
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Міхаіл Чыгір
Папярэднік Мікалай Ігнатовіч
Пераемнік Васіль Капітан

Нараджэнне 10 ліпеня 1948(1948-07-10)
Смерць 1 сакавіка 2007(2007-03-01) (58 гадоў)
Месца пахавання
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Званне
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 2 класа
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 2 класа
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 2 класа
Узнагароды
Медаль «За працоўную адзнаку»
Медаль «За працоўную адзнаку»

Васі́ль Іва́навіч Шаладо́наў (10 ліпеня 1948, в. Граб’ё Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці, БССР — 1 сакавіка 2007, Мінск) — былы Генеральны пракурор Беларусі, дзяржаўны саветнік юстыцыі 2-га класа, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці правазнаўства.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1966 годзе на нафта-і газаздабыўных прадпрыемствах Мазыра і Рэчыцы. Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта працаваў у органах пракуратуры, быў сакратаром Лоеўскага раённага камітэта ЛКСМ Беларусі, пасля гэтага зноў у органах пракуратуры. У верасні 1978 быў прызначаны Добрушскім міжраённым пракурорам, а ў красавіку 1983 — Рэчыцкім міжраённым пракурорам.

У 1984 годзе быў прызначаны першым намеснікам пракурора Гомельскай вобласці.

У 1990 годзе быў абраны народным дэпутатам БССР, затым намеснікам Старшыні Вярхоўнага Савета БССР. У часы жнівеньскага путча, у інтерв'ю радыё, выступіў у падтрымку путчыстаў.

23 снежня 1992 года быў абраны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь.[2]

18 мая 1995 года выйшаў у адстаўку.[3]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]