Васіль Іларыёнавіч Баяркін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Іларыёнавіч Баяркін
Василий Илларионович Бояркин
Дата нараджэння 24 красавіка 1914(1914-04-24)
Месца нараджэння хутар Альшанка, Цюльганскі раён, Арэнбургская вобласць
Дата смерці 12 снежня 1943(1943-12-12) (29 гадоў)
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў кавалерыя
Гады службы 19411943
Званне
Старшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Васіль Іларыёнавіч Баяркін (19141943) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Васіль Баяркін нарадзіўся 24 красавіка 1914 года на хутары Альшанка (цяпер — Цюльганскі раён Арэнбургскай вобласці) у сям’і селяніна. Атрымаў пачатковую адукацыю, працаваў трактарыстам на Шаартузскай машынна-трактарнай станцыі Курган-Цюбінскай вобласці Таджыкскай ССР. У лістападзе 1941 года быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З кастрычніка 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да верасня 1943 года гвардыі старэйшы сяржант Васіль Баяркін камандаваў кулямётным разлікам 4-га эскадрону 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

27 верасня 1943 года ў раёне вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР Баяркін адным з першых у сваім падраздзяленні пераправіўся праз Днепр і агнём кулямёта прыкрываў пераправу палкавых падраздзяленняў. Толькі падчас першай контратакі разлік Баяркіна знішчыў і параніў каля 30 варожых салдат і афіцэраў і прымусіў адступіць застаўшыхся на свае пазіцыі. Нягледзячы на атрыманае раненне, Баяркін поля бою не пакінуў і працягваў змагацца, паспяхова выканаўшы баявую задачу, што дазволіла 28 верасня вызваліць вёску Вялле. 12 снежня 1943 года Баяркін загінуў у баі. Пахаваны ў пасёлку Камарын[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі старшы сяржант Васіль Баяркін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У пасёлку Шартуз Таджыкістана каля мясцовага ДК усталяваны помнік Баяркіну. У пасёлку Камарын яго імя ёсць на мемарыяльнай пліце[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Ахмадиев Г. Х. Башкирская гвардейская кавалерыйская. — Уфа, 1999.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Мінск, 1984.
  • Сечкина Л. П. Твои герои, Таджикистан. — Душанбе, 1985.
  • Слава башкирских конников. — Уфа: Китап, 2005.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.