Васіль Іосіфавіч Грэсь
Васіль Іосіфавіч Грэсь | |
---|---|
Род дзейнасці | кіроўца |
Дата нараджэння | 13 лютага 1925 (99 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Васіль Іосіфавіч Грэсь (13 лютага 1925, в. Пяшчанікі, Заблудаўскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1976). Заслужаны работнік транспарту БССР (1976)[1][2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З 1949 года кіроўца аўтамабіля Брэсцкага аўтакамбіната № 3[2].
У 40 гадоў пайшоў вучыцца ў старэйшыя класы вячэрняй школы. Выхаваў дваіх сыноў[2]. Накатаў без аварый больш за мільён кіламетраў, ударнік пяцігодкі, Заслужаны работнік транспарту рэспублікі, у спаборніцтвах па фігурным ваджэнні аўтамашыны заняў першае месца і прызнаны лепшым шафёрам Міністэрства аўтамабільнага транспарту БССР. Першым у краіне стаў вадзіць цяжкія аўтацягнікі — грузавую машыну з 2 прычэпамі[2].
У 1986 годзе ўзначаліў Маскоўскую арганізацыю ветэранаў[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Званне Героя прысвоена за поспехі ў выкананні заданняў 9-й пяцігодкі і сацыялістычных абавязацельстваў[1].
Зноскі
- ↑ а б Гресь Василий Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 169. — 737 с.
- ↑ а б в г д ГРЕСЬ ВАСИЛИЙ ИОСИФОВИЧ Архівавана 22 лютага 2020. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бурко И. «Путь без привалов»//«Земные звезды», стр 73.
- Счастливый путь : [Рассказ водителя брест. автокомбината № 1] / Лит. запись Р. Е. Айзенштата
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ГРЕСЬ ВАСИЛИЙ ИОСИФОВИЧ Архівавана 22 лютага 2020. (руск.)