Васіль Іосіфавіч Дэбіш
Васіль Іосіфавіч Дэбіш | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1962 (62 гады) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Прэміі |
Мядовая прэмія (2012) |
Васіль Іосіфавіч Дэбіш (нар. 22 ліпеня 1962, вёска Шамятоўка, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Мае брата Анатоля, таксама паэта. Вучыўся ў Мсцібаўскай сярэдняй школе, якую закончыў у 1979 годзе. Пасля заканчэння школы працаваў на чыгунцы манцёрам пуці, шафёрам у калгасе «Гнезна». З 1980 па 1982 год служыў у войску ў горадзе Кушка (Туркменістан). З 1982 па 1987 год вучыўся ў Мінскім інстытуце культуры па спецыяльнасці культурна-асветніцкая работа. Пасля заканчэння якога працаваў дырэктарам клуба Брэсцкага мясакамбіната с 1987 па 1989 год. З 1990 года і па гэты час працуе выхавацелем у Брэсцкім прафесіянальна-тэхнічным каледжы сферы абслугоўвання. Жыве ў Брэсце.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першая публікацыя ў 1987 годзе ў часопісе «Маладосць». Друкаваўся ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Беларусь», альманаху «Дзень паэзіі», зборніках «Матчына слова», «Берасцейскія карані», «Паўлюк Багрым». Аўтар зборнікаў вершаў «Белыя птахі» (1993), «Лісты да Марыі» (1996), «Праз дождж» (2012), «Чуйнар» (2015).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Калесніка ў намінацыі «Дзіцячая літаратура» за кнігу «Пушчанскія дзівы» (2019).