Васіль Іосіфавіч Сычоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Іосіфавіч Сычоў
Дата нараджэння 1947
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Альма-матар

Васі́ль Іо́сіфавіч Сычо́ў (1947, Гомель) — беларускі гісторык і археолаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1975 годзе. З 1979 па 1982 г. вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР (Інстытут гісторыі НАНБ). Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце асістэнтам кафедры гісторыі СССР і ўсеагульнай гісторыі, кафедры гісторыі СССР і БССР з 1975 па 1979, 1982 па 1992 гг.[1], з 1992 асістэнт кафедры гісторыі Беларусі. З 1998 г. па 2012 старэйшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі[2]. Намеснік старшыні Гомельскага аддзялення Дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры(бел. (тар.)) бел..

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

  • Археалогія Беларусі, гісторыя Беларусі канца XVIII — першай паловы XIX стст.

Аўтар больш за 40 навуковых і навукова-метадычных прац. Адзін з кіраўнікоў сумеснай археалагічнай экспедыцыі ГДУ імя Ф.Скарыны і Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” ля вёскі Мохаў Лоеўскага раёна[3].

Зноскі

  1. Старовойтов М.И. Гомельский государственный университет им. Ф.Скорины: исторический очерк./ М.И. Старовойтов, А.И. Зеленкова, М.П. Савинская. - Гомель:ГГУ им. Скорины,2005. - с.227-228
  2. Выкладчыкі кафедры гісторыі Беларусі - http://www.gsu.by/chairs/hisbel/
  3. Лось В. Дзе бруілася крыніца ці Помнік язычніцтва і хрысціянства http://news.21.by/culture/2010/03/29/523913.html