Васіль Адамавіч Шкурко

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Адамавіч Шкурко
Дата нараджэння 17 красавіка 1919(1919-04-17)
Месца нараджэння Буркі, Рэчыцкі павет Мінская губерня
Дата смерці 1998
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера юрыспрудэнцыя
Месца працы Іркуцкі ўніверсітэт, АН БССР, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Ленінградскі ўніверсітэт
Узнагароды і прэміі
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Медаль «За адвагу» — СССР

Васіль Адамавіч Шкурко[1] (17 красавіка 19191998) — вучоны ў галіне юрыспрудэнцыі, кандыдат юрыдычных навук (1953), прафесар (1979).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Буркі Рэчыцкага павета Мінскай губерні (сучасны аграгарадок у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1937 годзе скончыў педагагічнае вучылішча ў Рэчыцы. Працаваў настаўнікам, дырэктарам школы і вучыўся завочна на гісторыка-філалагічным факультэце Гомельскага педагагічнага інстытута[2]. У лістападзе 1939 г. быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію[2]. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце, старшы сяржант, памочнік камандзіра ўзвода 28-га карпуснога артылерыйскага палка[2]. У 1950 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1953 годзе — аспірантуру пры ім і абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Борьба со служебной безответственностью по советскому уголовному праву»[2]. Са снежня 1953 па ліпень 1958 г. працаваў у Іркуцкім універсітэце старшым выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедрай крымінальнага права і працэса[2]. У 1958—1962 гг. старшы навуковы супрацоўнік Аддзела прававых навук Акадэміі навук БССР. З верасня 1962 года В. А. Шкурко ў Беларускім дзяржаўным універсітэце — дацэнт кафедры крымінальнага права і працэса, у 1965—1972 гг. дэкан юрыдычнага факультэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

В. А. Шкурко належаць працы па пытаннях крыміналогіі, крымінальнага права, арганізацыі барацьбы са злачыннасцю. Аўтар больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 12 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, вядучы аўтар навукова-практычных каментарыяў да Крымінальнага кодэксу Беларускай ССР (1979, 1989)[2].

Сярод апублікаванага:

  • Уголовное право БССР. Т. 1. Часть общая. — Мн. 1978;
  • Совершенствование уголовно-правовых мер борьбы с преступностью. — Минск: Изд-во БГУ, 1980 (у сааўтарстве);
  • Охота, рыболовство и закон. — Минск: «Беларусь», 1982;
  • Исправительно-трудовое право БССР. — Минск: «Университетское», 1987 (у сааўтарстве);
  • Браконьерство и борьба с ним. — Минск, «Университетское», 1986;
  • Преступления совершаемые в строительстве // Юридический справочник строителя. — Минск «Беларусь», 1990.

Падрыхтаваў трох кандыдатаў навук[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 Шкурко Василий Адамович(руск.)  // Юрыдычны факультэт БДУ

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]