Васіль Аляксандравіч Булкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Васі́ль Алякса́ндравіч Бу́лкін (9 ліпеня 1945, Санкт-Пецярбург) — расійскі археолаг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1973).

У 1970 скончыў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт. 3 1982 дацэнт Кафедры археалогіі Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Вывучае пытанні развіцця Падзвіння і Верхняга Падняпроўя ў этна-культурных працэсах Усходняй Еўропы ў 1-м — пачатку 2-га тысячагоддзя н. э. Даследаваў уплыў прыродных фактараў на развіццё старажытнага Мінску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.