Васіль Аляксандравіч Князеў
Васіль Аляксандравіч Князеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 студзеня 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 ліпеня 1968 (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы |
Гады службы | 1938—1962 |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Васіль Аляксандравіч Князеў (1920—1968) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Васіль Князеў нарадзіўся 9 студзеня 1920 г. у г. п. Бобр (цяпер Крупскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння сямі класаў школы і школы фабрычна-заводскага вучнёўства працаваў слесарам-аўтаматчыкам на вагонарамонтным пункце станцыі «Віцебск». Скончыў аэраклуб. У 1938 годзе Князеў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1940 годзе ён скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў і курсы камандзіраў звенняў. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, ужо на другі дзень вайны збіў свой першы самалёт[1].
Да чэрвеня 1943 года старшы лейтэнант Васіль Князеў камандаваў эскадрылляй 88-га знішчальнага авіяпалка 229-й знішчальнай авіядывізіі 4-й паветранай арміі Паўночна-Каўказскага фронту . Да таго часу ён здзейсніў 576 баявых вылетаў, прыняў удзел у 122 паветраных баях, збіўшы 11 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 9 — у складзе групы[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 жніўня 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» старэйшы лейтэнант Васіль Князеў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 1146[1].
Усяго ж да канца вайны Князеў здзейсніў рэкордную колькасць баявых вылетаў сярод савецкіх лётчыкаў-знішчальнікаў — 1088. Ён прыняў удзел у 139 паветраных баях, збіўшы 18 варожых самалётаў асабіста і 11 у групе. Пасля заканчэння вайны Князеў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1955 годзе ён скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу. У 1962 годзе ў званні палкоўніка Князеў быў звольнены ў запас. Жыў у Адэсе. Памёр 22 ліпеня 1968 года, пахаваны ў Адэсе[1].
Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі[1].
У гонар Князева названая вуліца ў Віцебску[1]
Зноскі
- ↑ а б в г д е Васіль Аляксандравіч Князеў на сайце «Героі краіны»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Ариас А. В огненном небе. — Минск: Беларусь, 1988.
- Вершинин К. А. Четвёртая воздушная. — М.: Воениздат, 1975.
- Нарадзіліся 9 студзеня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Бабры
- Памерлі 22 ліпеня
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Адэсе
- Пахаваныя ў Адэсе
- Лётчыкі СССР
- Палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу»
- Кавалеры крыжа Храбрых
- Узнагароджаныя медалём «Кітайска-савецкая дружба»
- Асобы
- Ваенныя лётчыкі СССР
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Удзельнікі вызвалення Магілёва
- Члены КПСС