Васіль Аляксеевіч Жуковіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Аляксеевіч Жуковіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 21 верасня 1939(1939-09-21) (79 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: перакладчык, паэт

Васіль Аляксеевіч Жуковіч (нар. 21 верасня 1939, в. Забалацце, Камянецкі раён Брэсцкай вобл.) — беларускі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут (1964). Працаваў у брэсцкай раённай газеце «Заря над Бугом», на Брэсцкай студыі тэлебачання, у газеце «Знамя юности», выдавецтвах «Мастацкая літаратура» і «Юнацтва», у Рэспубліканскім цэнтры эстэтычнага выхавання дзяцей і ў рэдакцыі часопіса «Полымя».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца з 1956 года. Першы верш «Родныя мясціны» надрукаваў у газеце «Піянер Беларусі». Распрацоўвае жанры лірычнага, публіцыстычнага і жартоўна-гумарыстычнага верша, байкі, прытчы, эпіграмы і інш. (зборнікі «Паклон», 1974, «Мелодыя святла», 1976, «Суседства», 1982, «Цана цішыні», 1985, «Твая місія», 1988, «Разняволенне», 1990, «У храме хараства і смутку», 2003, «Каханне радасці й пакуты», 2004, «Не завіце Радзіму малой», 2009, «Цудадзейны вітамін» і «Няўжо?..», 2011, «Золата лістападу», 2012). Асноўныя тэмы творчасці — маральна-этычныя праблемы, краса роднай прыроды, балючы клопат пра нацыянальныя карані беларуса, стан роднай мовы, культуры.

У творах для дзяцей — добрае веданне дзіцячай псіхалогіі, уменне даступна гаварыць з малым чытачом (зборнікі загадак «Казачны сад», «Крылатыя сябры», «Нашы памочнікі», усе 1976; зборнікі вершаў, казак, загадак «Тараскаў самакат», 1988, «Гуканне вясны», 1992, «Вясёлы ранішнік», 1992, «Цудоўная краіна», 1997, «Ад казкі — да спектакля», 1998), «Свет дзівосны», 2000, «Пра што гаманілі рамонкі», 2012.

Аўтар лібрэта оперы-казкі «Пра тое, што было» (1991, муз. Э. Казачкова). На тэксты В. Жуковіча напісаны многія песні, у тым ліку гімн Міншчыны (аўтар музыкі — А. Атрашкевіч). Зборнікі песень: «Дарога ля жыта» (2001), «Дарогамі вайны і перамогі» (2010), «Спяваем разам» (2008), «Песенькі сяброў» (1991, пераклад дзіцячых песняў на беларускую мову).

У прозе паказвае героя ў незвычайных абставінах (аповесць для дзяцей «Як адна вясна…», 1980), апавяданні «Дарчыны галубы», «Трывожны верасень», «Кволы». У 2015 годзе выйшла кніга прозы «Арабінавая ноч». Гэтая кніга пра дабро і зло, пра ўменне захаваць моц духу, супрацьстаяць разбуральным сілам, трывала перажыць жыццёвыя нягоды.

На беларускую мову пераклаў зборнік апавяданняў П. Цвіркі «Салавейка» (1974), кнігу Наваі «Лірыка» (1993), паасобныя вершы Махтумкулі, А. Міцкевіча, А. А. Фета, С. Ясеніна, Т. Шаўчэнкі, Л. Украінкі, І. Франко, П. Грабоўскага, У. Сасюры, Л. Кастэнкі, І. Няходы, Т. Каламіец, П. Маха, Э. Межэлайціса, П. Мацева, М. Кульбака, Р. Рэлеса і інш.

Захапляецца шахматнай кампазіцыяй (аўтар шэрагу задач) і гульнёй у шахматы, пастаянны ўдзельнік і шматразовы пераможца чэмпіянатаў Саюза беларускіх пісьменнікаў па шахматах[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Саламевіч І. Жуковіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).