Перайсці да зместу

Васіль Аляксеевіч Сцепановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Аляксеевіч Сцепановіч
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1945(1945-06-16) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат навук (1981)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Васіль Аляксеевіч Сцепановіч (нар. 16 чэрвеня 1945, в. Блудзень, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — педагог, рэктар Брэсцкага педагагічнага інстытута (1989—1999). Кандыдат філасофскіх навук (1981), прафесар (1991).

Нарадзіўся у сям’і рабочых. Бацькі рана не стала (у 1946 годзе загінуў ад рук бандытаў); маці, Марыя Пятроўна, адна выхоўвала трох дзяцей у цяжкія пасляваенныя гады.

У 1962 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Вучоба перарывалася на тэрміновую службу ў Савецкай арміі (1964—1967). У час вучобы ўдзельнічаў у рабоце студэнцкіх навуковых гурткоў, выступаў з дакладамі на навуковых канферэнцыях. Пасля заканчэння інстытута з адзнакай у 1969 годзе яму прапанавалі месца асістэнта на кафедры філасофіі і палітычнай эканоміі.

Вучыўся ў аспірантуры на кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Абараніў дысертацыю «Метадалагічныя праблемы матэматычнага мадэлявання мыслення», атрымаў ступень кандыдата філасофскіх навук (1981). Працаваў на розных пасадах у Брэсцкім педінстытуце (з 1995 года ўніверсітэт): старшага выкладчыка, дацэнта (1984) кафедры філасофіі, прарэктара па вучэбнай рабоце (1983—1989), рэктара (1989—1999).

Вучонае званне прафесара прысвоена 23 кастрычніка 1991 года. У 1994 годзе абраны сапраўдным членам (акадэмікам) Беларускай акадэміі адукацыі.

У 1999—2013 гадах працаваў прафесарам кафедры філасофіі ўніверсітэта, а таксама выкладаў у Інстытуце грамадскіх навук Акадэміі Падляскай у Седльцах (Польшча).

  • «Выдатнік народнай асветы» (1982)
  • «Выдатнік асветы СССР» (1986)
  • «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1995)
  • Ганаровы знак «За ўклад у развіццё Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна» (2010)
  • Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995)
  • Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999, 2010)
  • Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001)