Васіль Анатольевіч Аляксеенка
Васіль Анатольевіч Аляксеенка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 студзеня 1957[1] (66 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | ваенны, палітык | ||||||
Узнагароды |
Васіль Анатольевіч Аляксеенка (1 студзеня 1957, в. Стукацічы, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі ваенны, палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 1 студзеня 1957 года ў в. Стукацічы Мінскага раёна Мінскай вобласці.
Адукацыя — вышэйшая ваенная, вышэйшая юрыдычная. Скончыў Арджанікідзэўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча МУС СССР імя С.М.Кірава, Ваенную акадэмію імя М.В.Фрунзэ, Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь.
Праходзіў службу ў вайсковай часці 6636 (г. Цалінаград) — камандзір узвода, камандзір роты, начальнік штаба батальёна; вайсковай часці 3519 (г. Хабараўск) — намеснік камандзіра палка, камандзір палка; вайсковай часці 3214 (г. Мінск) — камандзір палка; вайсковай часці 5448 (г. Мінск) — намеснік камандзіра брыгады, камандзір брыгады; вайсковай часці 3403 (г. Мінск), корпус аховы грамадскага парадку — начальнік штаба, камандзір корпуса.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, «За службу Радзіме» I і II ступені, медалямі «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку», «За бездакорную службу» I ступені, юбілейнымі медалямі, корцікам.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, мае двух сыноў.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Архівавана 4 сакавіка 2016. (бел.)
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскім раёне
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Арджанікідзаўскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» I ступені
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» II ступені
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Ваенныя Беларусі