Васіль Антонавіч Лявонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Антонавіч Лявонаў
Дата нараджэння 11 (23) красавіка 1889
Месца нараджэння
Дата смерці 4 верасня 1972(1972-09-04) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, палітык, педыятр, выкладчык універсітэта, ваенны ўрач, загадчык кафедры
Навуковая сфера Педыятрыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[3] (1921)
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Марына Іванаўна Лягенчанка[1], Маіна Пятроўна Паўлава[2]
Узнагароды
Ордэн Леніна  — 1951 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1944 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1949 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1961

Васіль Антонавіч Лявонаў (23 красавіка 1889, Варонеж, Расійская імперыя — 4 верасня 1972) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі. Адзін з заснавальнікаў педыятрыі ў Беларусі. Доктар медыцынскіх навук (1924). Прафесар (1924). Акадэмік Акадэміі навук БССР (1941). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1939).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію (1914). У 1914—1918 гг. — ваенны ўрач, у 1918—1921 — клінічны ардынатар, затым асістэнт дзіцячай клінікі Варонежскага ўніверсітэта. У 1921—1924 гг. — прафесар кафедры дзіцячых хвароб медыцынскага факультэта Смаленскага ўніверсітэта. З 1924 г. прафесар, загадчык кафедры дзіцячых хвароб медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, затым Мінскага медыцынскага інстытута, у 1931—1940 гг. дэкан і намеснік дырэктара Мінскага медыцынскага інстытута. У 1940—1947 гг . віцэ-прэзідэнт АН БССР. Адначасова ў 1941—1944 гг. загадчык кафедры Горкаўскага і Новасібірскага медыцынскіх інстытутаў. З 1944 г. зноў загадчык кафедры дзіцячых хвароб Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова ў 1957—1971 гг. загадчык Сектара геранталогіі АН БССР. У 1947—1956 гг. член Прэзідыума АН БССР. У 1946—1954 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета БССР .

Навуковая і арганізацыйная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з заснавальнікаў педыятрыі ў Беларусі. Даследаванні прысвечаны умоўным следавым рэфлексам ў дзяцей, пранікальнасці сценак сасудаў галаўнога мозгу, ўзбагачэнню мікраэлементамі прадуктаў харчавання расліннага і жывёльнага паходжання, эпідэмічнага і сухотнага менінгіту дзяцей.

Заснавальнік і першы кіраўнік Таварыства дзіцячых урачоў БССР (1932—1972). Заснавальнік і першы кіраўнік кафедры дзіцячых хвароб медыцынскага факультэта БДУ, затым Мінскага медыцынскага інстытута (1924—1968). Заснавальнік і першы дэкан факультэта аховы мацярынства і дзяцінства Мінскага медыцынскага інстытута (1931—1940). Заснавальнік і першы загадчык Сектара геранталогіі АН БССР (1958—1972).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш 110 навуковых прац, 4 манаграфій. Асноўныя працы:

  • Материалы к изучению условных следовых рефлексов у детей. 1926.
  • Условные рефлексы у детей-рахитиков. 1928.
  • О содержании кобальта в крови и некоторых органах у детей. 1953.
  • Некоторые вопросы патологии детского возраста : [сборник статей] / Белорус. о-во дет. врачей. 1967.
  • Цинк в организме человека и животных. 1971 (совм. с Т. Л. Дубиной).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]