Васіль Васілевіч Вашкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Васілевіч Вашкевіч
Старшыня Смаленскага гарадскога Савета рабочых і чырвонаармейскіх дэпутатаў
1919 — 1921
Камісар гарадской гаспадаркі Смаленска
сакавік 1918 — снежань 1918
Камендант абароны чыгуначнай станцыі Орша
сакавік 1917 года — люты 1918 года

Нараджэнне 1 мая 1892(1892-05-01)
Смерць 17 кастрычніка 1972(1972-10-17) (80 гадоў)
Месца пахавання
Партыя КПСС
Дзейнасць палітык
Вядомы як удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусі
Узнагароды
ордэн Леніна

Васіль Васілевіч Вашкевіч (1 мая 1892, Мінск — 17 кастрычніка 1972, Смаленск) — расійскі і беларускі рэвалюцыянер, партыйны дзеяч[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 мая 1892 года ў Мінску.

З 1911 года працаваў манцёрам на гарадской водаправодна-электрычнай станцыі[2].

Член КПСС з 1917 года. У гады Першай сусветнай вайны вёў бальшавіцкую агітацыю сярод салдат Мінскага гарнізона і прыфрантавой паласы[1]. Выбіраўся ў Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэптатаў, па паручэнні якога арганізаваў прафсаюз рабочых электрастанцыі, конкі, пажарных, служачых гарадской управы. У кастрычніку 1917 года прымаў удзел у Першым з’ездзе армій Заходняга фронту. 22 студзеня 1918 года прыняў паручэнне ад Мінскага Савета аб роспуску Мінскай гарадской думы пры дапамозе чырвонаармейцаў[2]. У лютым 1918 года[2] — камендант абароны чыгуначнай станцыі Орша[1]. З сакавіка да канца 1918 года — камісар гарадской гаспадаркі Смаленска, загадчык аддзела фінансаў Аблвыкамзаха. У 1919—1921 гадах — старшыня Смаленскага гарадскога Савета рабочых і чырвонаармейскіх дэпутатаў. 30—31 снежня 1918 года прымаў удзел у першым з’ездзе КП(б)Б у Смаленску, і 2—3 лютага 1919 года ў Першым Усебеларускім з’ездзе Саветаў у Мінску[2].

З 1922 года — на партыйнай рабоце. У 1945—1957 гадах — старшыня Маладзечанскай абласной калегіі адвакатаў, загадчык аддзела Маладзечанскага ГК КПБ[1].

Памёр 17 кастрычніка 1972 года ў Смаленску. Пахаваны ў Смаленску на Брацкіх могілках.

Зноскі

  1. а б в г Вашкевич Василий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 107. — 737 с.
  2. а б в г Тарасенкова, Т. И. Становление белорусской советской государственности в воспоминаниях участников событий (по материалам Государственного архива новейшей истории Смоленской области) / Т. И. Тарасенкова // Гістарычны лёс беларускай савецкай дзяржаўнасці: (да 100-годдзя абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі): зборнік артыкулаў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; [рэдкалегія: А. А. Каваленя (старшыня) і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2021. — 373, [1] с.: табл. — С. 17. — ISBN 978-985-08-2784-5. Са спасылкай на: Дзяржаўны архіў найноўшай гісторыі Смаленскай вобласці. — Ф. 142. — Воп. 2. — Спр. 32. — Л. 2, 7—12.