Васіль Васілевіч Галубовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Васілевіч Галубовіч
Дата нараджэння:

30 снежня (12 студзеня) 1910(1910-01-12)

Месца нараджэння:

Коханава, Талачынскі раён

Дата смерці:

29 снежня 1991(1991-12-29) (81 год)

Месца смерці:

Мінск

Грамадзянства:

Flag of Belarus (1918, 1991–1995).svg Беларусь

Род дзейнасці:

мастак

Месца працы:

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

Жанр:

тэатральны мастак

Узнагароды:

Дзяржаўная прэмія СССР — 1952

Васіль Васілевіч Галубовіч (30 снежня (12 студзеня) 1910, Коханава, Талачынскі раён — 29 снежня 1991) — беларускі тэатральны мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Казахскай ССР (1954). Лаўрэат Сталінскай прэміі СССР (1952)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Кіеўскі мастацкі інстытут(руск.) бел. у 1932 годзе[1].

Як тэатральны мастак пачаў працаваць у тэатрах Днепрапятроўска (ТЮГ, оперным тэатры(руск.) бел., 1933—41). Потым (1943—46) — у саратаўскіх тэатрах (ТЮГ(руск.) бел., Тэатр імя К. Маркса(руск.) бел.). У 1946—58 — галоўны мастак у Казахскім драматычным тэатры(руск.) бел.[1].

У 19581962 — галоўны мастак Тэатра імя Я. Купалы[1]. У 19631973 галоўны мастак Рускага драматычнага тэатра БССР.

З 1947 выкладчык Алмацінскага мастацкага вучылішча(руск.) бел., у 19591965 — Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У Тэатры імя Я. Купалы аформіў спектаклі «Дні нашага нараджэння» І. Мележа (1858), «Смерць ваяводы(польск.) бел.» Ю. Славацкага (1959), «Уваскрасенне(руск.) бел.» паводле Л. Талстога (1960)[1].

У Рускім драматычным тэатры БССР стварыў дэкарацыі да спектакляў «Узнятая цаліна(руск.) бел.» паводле М. Шолахава (1963), «Антоній і Клеапатра(руск.) бел.» У. Шэкспіра (1964), «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча (1965), «Маскарад(руск.) бел.» М. Лермантава (1966), «Марыя» А. Салынскага(руск.) бел. (1970), «Птушкі нашай маладосці» І. Друцэ(руск.) бел. (1972)[1].

Таксама аформіў спектаклі ў Брэсцкім абласным драматычным тэатры: «Дні нашага жыцця» Л. Андрэева (1976), «Варвары» М. Горкага (1979)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Сталінская прэмія (1952) за спектакль «Абай(руск.) бел.» М. А. Аўэзава(руск.) бел., пастаўлены на сцэне Казахскім драматычным тэатры(руск.) бел.[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Голубович Василий Васильевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 156. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Галубовіч Васіль Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1997. — Т. 4. — С. 471.
  • Галубовіч Васіль Васілевіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1. — С. 240.