Васіль Васілевіч Шынкароў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Васіль Васільевіч Шынкароў (нар.15 студзеня 1939 года, вёска Заполле, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі гісторык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1957 годзе закончыў Забродскую СШ. З 1957 па 1962 год — студэнт Магілёўскага педінстытута (філфак). Пасля заканчэння інстытута працаваў дырэктарам Межанскай васьмігодкі, затым — дырэктарам Баравіцкай васьмігодкі Браслаўскага раёна.

Служыў у Савецкай Арміі. З канца 1964 года займаў пасаду інструктара райкама партыі, са студзеня 1965 года — першага сакратара Браслаўскага райкама камсамола. У 1970—1974 гадах — інструктар, намеснік загадчыка аддзела аргпартработы Віцебскага абкама партыі. З 1974 па 1977 гады з'яўляўся аспірантам Акадэміі грамадскіх навук (Масква). Там жа абараніў кандыдацкую па праблеме развіцця дэмакратычных асноў кіравання калгасамі.

З 1977 па 1986 год — работа ў апараце ЦК КПБ: інструктар, загадчык сектара дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, інспектар. З 1986 года — прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце Мінскай ВПШ, дацэнт кафедры партыйнага будаўніцтва. У 1991 годзе закончыў дактарантуру пры АГН, абараніў доктарскую дысертацыю па тэме: «Сістэмны падыход у выпрацоўцы і рэалізацыі аграрнай палітыкі». Вучоная ступень — доктар гістарычных навук. Палітолаг. Са студзеня 1992 года — адказны арганізатар, а затым загадчык сектара па сувязях з Вярхоўным Саветам, палітычнымі партыямі і грамадскімі рухамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 1996 года — загадчык сектара Камісіі Вярхоўнага Савета РБ па дзяржаўнаму будаўніцтву і мясцоваму самакіраванню. З ліпеня 1997 года — загадчык аддзела па узаемадзеянні з Нацыянальным сходам РБ адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 8. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).