Васіль Васільевіч Глаголеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Васільевіч Глаголеў
Vasily Glagolev.jpg
Дата нараджэння 21 лютага 1896(1896-02-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 верасня 1947(1947-09-21)[2] (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Расійская імперыя
Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў
Званне
Генерал-палкоўнік
Камандаваў 9-я армія(руск.) бел.,
46-я армія(руск.) бел.,
31-я армія(руск.) бел.,
9-я гвардзейская армія(руск.) бел.,
Паветрана-дэсантныя войскі
Бітвы/войны Першая сусветная вайна,
Грамадзянская вайна ў Расіі,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Суворава I ступені Ордэн Суворава I ступені Ордэн Кутузава I ступені
Медаль «За абарону Севастопаля»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Вены»
Медаль «За вызваленне Прагі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна «За вайсковую доблесць»
У адстаўцы Памёр на пасадзе
Commons-logo.svg Васіль Васільевіч Глаголеў на Вікісховішчы

Васі́ль Васі́льевіч Глаго́леў (руск.: Василий Васильевич Глаголев) (21 лютага (4 сакавіка) 1898, Калуга — 21 верасня 1947, Масква), савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік (1944), Герой Савецкага Саюза (1943). Камандуючы ПДВ(руск.) бел. (1946—1947)[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і ўрача. Рана застаўся без бацькі. Скончыў пачатковую школу і рэальнае гарадское вучылішча ў Калузе.

З 1916 года — у Рускай імператарскай арміі[3]. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне на Заходнім фронце, старэйшы выведнік брыгады, феерверкер(руск.) бел..

У Чырвонай Арміі з 1918 года[3]. Удзельнічаў у баях на Урале і Паўночным Каўказе, быў чырвонаармейцам, затым старшыной кавалерыйскага эскадрону(руск.) бел. ў 1-м запасным і ў 68-м кавалерыйскім палках 12-й кавалерыйскай дывізіі(руск.) бел..

Міжваенны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Грамадзянскай вайны застаўся служыць у РСЧА. Скончыў 3-я Бакінскія камандныя курсы ў 1921 годзе, у 19211924 гадах быў камандзірам узвода, памочнікам камандзіра эскадрону, загадчыкам выведкай 68-га кавалерыйскага палка 12-й кавалерыйскай дывізіі Асобнай Каўказскай арміі(руск.) бел.. З 1924 года камандаваў эскадронам. У 1926 і ў 1931 гадах скончыў кавалерыйскія курсы ўдасканалення каманднага складу ў Новачаркаску, з 1929 года — начальнік штаба 66-га кавалерыйскага палка 2-й асобнай кавалерыйскай брыгады ў Асобнай Каўказскай арміі. З 1931 а — кіраўнік тактыкі старэйшага курсу кавалерыйскіх курсаў у Новачаркаску. Са студзеня 1934 года — камандзір і камісар 76-га кавалерыйскага палка ў 12-й кавалерыйскай дывізіі ў Армавіры. З ліпеня 1937 года — начальнік штаба гэтай дывізіі. Са жніўня 1939 года камандаваў 157-й стралковай дывізіяй і 42-й асобнай кавалерыйскай дывізіяй у Паўночна-Каўказскай ваеннай акрузе. У 1941 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе. Палкоўнік.

Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны — камандзір 42-й кавалерыйскай дывізіі на Паўночным Каўказе. У студзені 1942 года дывізія была перакінутая ў Крым і ўдзельнічала ў баях у складзе Крымскага фронту. З лютага 1942 года — камандзір 73-й стралковай дывізіі ў 24-й арміі Паўднёвага фронту, удзельнічаў у цяжкіх абарончых баях Варонежска-Варашылаўградскай аперацыі. У ліпені 1942 дывізія трапіла ў акружэнне пад Мілерава і фактычна была разбіта, у жніўні Глаголеў выйшаў з акружэння з рэшткамі дывізіі, якую ў верасні расфарміравалі. Пасля кароткага знаходжання ў рэзерве у кастрычніку 1942 года прызначаны камандзірам 176-й стралковай дывізіі на Закаўказскім фронце. На чале дывізіі вёў паспяховыя баявыя дзеянні пры абароне і контрудару пад Маздокам і Арджанікідзэ.

З лістапада 1942 па люты 1943 года — камандзір 10-га гвардзейскага стралковага корпуса ў складзе 9-й арміі і 56-й арміі Чарнаморскай групы войскаў, удзельнічаў у наступальным этапе бітвы за Каўказ. Генерал-маёр (27.1.1943). З лютага 1943 года выконваў абавязкі камандуючага 9-й арміяй, з сакавіка 1943 года камандаваў 46-й арміяй Паўночна-Каўказскага фронту, якая дзейнічала пад Краснадарам і на Кубані. У жніўні 1943 армія была перакінутая на Паўднёва-Заходні фронт, у верасні — на Стэпавы фронт і ўдзельнічала ў бітве за Дняпро[3], у прыватнасці, вызваляла Днепрапятроўск і Днепрадзяржынск. З 20 верасня 1943 года армія ваявала ў складзе 3-га Украінскага фронту.

За ўмелае камандаванне войскамі пры захопе і ўтрыманні Дняпроўскіх плацдармаў генерал-лейтэнанту В. В. Глаголеву указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 лістапада 1943 прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

З мая па снежань 1944 года камандаваў 31-й арміяй на 3-м Беларускім фронце. Вызначыўся ў Беларускай стратэгічнай аперацыі[3], асабліва ў Віцебска-Аршанскай аперацыі і ў Мінскай аперацыі. У час Беларускай наступальнай аперацыі армія пад камандаваннем В. В. Глаголева прарвала варожую абарону пад Дуброўна, удзельнічала ў вызваленні Оршы, Барысава, Мінска, Гродна.

Са студзеня 1945 года да канца вайны камандаваў 9-й гвардзейскай арміяй на 3-м Украінскім і на 2-м Украінскім франтах[3], ваяваў у Балатонскай, Венскай і Пражскай аперацыях. Палкаводчы талент В. В. Глаголева найбольш выразна праявіўся пры правядзенні Венскай наступальнай аперацыі і падчас баёў з адборнымі танкавымі дывізіямі «Мёртвая галава», «Рэйх», «Гітлерюгенд» ля возера Балатон.

Пасляваенны перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны працягваў камандаваць 9-й гвардзейскай арміяй. У 19461947 гадах быў камандуючым Паветрана-дэсантнымі войскамі СССР[3]. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання (з 1946).

Памёр на вучэннях 21 верасня 1947 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем В. В. Глаголева названа вуліца ў Мінску[3].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем генерала названыя:

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Глаголев Василий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Глаголев Василий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 3,7 Глаголев Василий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 148. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз.(руск.) 
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 281. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Васіль Васільевіч Глаголеў на сайце «Героі краіны»


Папярэднік:
Генерал-лейтэнант
Іван Іванавіч Зацявахін
(руск.) бел.
Камандуючы Паветрана-дэсантнымі войскамі(руск.) бел.

кастрычнік 1946 — верасень 1947
Пераемнік:
Генерал-лейтэнант
Аляксандр Фёдаравіч Казанкін
(руск.) бел.