Васіль Васілевіч Струвэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Васіль Васільевіч Струвэ)
Васіль Васілевіч Струвэ
руск.: Василий Васильевич Струве
Дата нараджэння 21 студзеня (2 лютага) 1889[1] ці 2 лютага 1889(1889-02-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 верасня 1965(1965-09-15)[2] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці усходазнавец, егіптолаг, асірыёлаг, педагог, гісторык
Навуковая сфера усходазнаўства[3], егіпталогія[3], асірыялогія, гісторыя[3] і Старажытны свет[3]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[4] (15 лютага 1934)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Барыс Аляксандравіч Тураеў, Pavel Kokovtsov[d] і Michael Rostovtzeff[d]
Вядомыя вучні Michael Heltzer[d], Леў Мікалаевіч Гумілёў, I. F. Fikhman[d], Міхаіл Іосіфавіч Шахновіч[d], Nikita Meshchersky[d], Anatóli Kifíchine[d], Vitalij Aleksandrovič Belâvskij[d], I︠U︡. P. Frant︠s︡ev[d] і L. A. Lipin[d]
Член у
Узнагароды

Васіль Васілевіч Стру́вэ[5] (руск.: Василий Васильевич Струве; 21 студзеня (2 лютага) 1889, Санкт-Пецярбург — 15 верасня 1965, Ленінград) — найбуйнейшы савецкі ўсходазнавец (егіптолаг і асірыёлаг), заснавальнік савецкай школы гісторыкаў Старажытнага Усходу, доктар гістарычных навук (15.02.1934, без абароны дысертацыі[6]), акадэмік Акадэміі навук СССР (1935).

Памятная таблічка на на сцяне палаца Вялікага Князя Уладзіміра Аляксандравіча. Вуліца Мільённая, Санкт-Пецярбург

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У час вучобы ў гімназіі праявіў здольнасць да вывучэння моў і вывучыў лацінскую і грэчаскую мовы[7]. У 1911 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (сучасны Інстытут гісторыі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта). У 1911—1913 гадах быў пакінуты пры ўніверсітэце для падрыхтоўкі да выкладчыцкай працы. У 1914 годзе знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Германіі, дзе праходзіў стажыроўку па ўдасканаленню ведаў егіпецкай мовы[7] ў Берліне ў А. Эрмана.

З пачаткам Першай сусветнай вайны В. В. Струвэ вярнуўся ў Санкт-Пецярбург. У 1914—1933 гадах працаваў у Эрмітажы: са снежня 1918 года — асістэнт аддзела старажытнасцей, са студзеня 1919 года — памочнік захавальніка па аддзяленні Старажытнага Усходу і член Савета Эрмітажа; з 1920 года — захавальнік аддзялення класічнага Усходу, у 1930—1933 гадах — загадчык гэтага аддзела, член метадычнага савета (1933); з ліпеня 1933 года — прафесар-кансультант пры Аддзяленні Старажытнага Усходу; у 1918—1933 гадах — загадчык Егіпецкага аддзялення[8].

З 1916 года і да канца жыцця В. В. Струвэ працаваў у Петраградскім (Леніградскім) універсітэце. У 1916—1920 гадах прыват-дацэнт на факультэце ўсходніх моў, у 1920—1930 і 1944—1965 гадах прафесар Усходняга факультэта, у 1952—1965 гадах — загадчык кафедры гісторыі краін Старажытнага Усходу[9]. У 1928 годзе абараніў магістарскую дысертацыю на тэму «Манефон и его время»[6]. З 1934 года выкладаў у Ленінградскім педагагічным інстытуце і ўзначальваў кафедру гісторыі старажытнага свету[7]. У 1937—1940 гадах узначальваў Інстытут этнаграфіі Акадэміі навук СССР. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года В. В. Струвэ ўзначальваў Інстытут усходазнаўства Акадэміі навук СССР у Ташкенце і займаў гэтую пасаду да 1950 года[9]. У 1950—1959 гадах старшы навуковы супрацоўнік Ленінградскага аддзялення Інстытута гісторыі АН СССР, загадчык групы гісторыі старажытнага свету. У 1959—1965 гадах — загадчык Аддзела Старажытнага Усходу Інстытута ўсходазнаўства АН СССР.

Памёр Васіль Васілевіч Струвэ 15 верасня 1965 года. Пахаваны на Серафімаўскіх могілках у Санкт-Пецярбургу.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Васіль Васілевіч Струвэ займаўся даследаваннямі гісторыі, культуры, сацыяльна-эканамічнай структуры грамадства, палітыкі, права Старажытнага і эліністычнага Егіпта, Шумера, Вавілона, Асірыі, Ірана, Палесціны, Урарту, Паўночнага Прычарнамор’я, Сярэдняй Азіі, гісторыі ўсходазнаўства ў Расіі. Надаваў шмат часу вывучэнню гісторыі Месапатаміі ў яе найстаражытнейшы перыяд, фінікійскай і сірыйскай гісторыі, цікавіўся хецкай культурай і іншымі цэнтрамі цывілізацыі старажытнасці[7].

Аўтар выдання «Гісторыя Старажытнага Усходу» (1941). Адзін з ініцыятараў выдання «Советская историческая энциклопедия». Аўтар каля 400 прац, сярод якіх артыкулы, манаграфіі, падручнікі па гісторыі старажытнага свету і лінгвістыцы[7]. Займаўся рэдактарскай працай, рэцэнзаваў матэрыялы іншых даследчыкаў. На працягу амаль пяцідзесяці гадоў, з 1916 года па 1965 год, Васіль Васільевіч распрацаваў уласны ўнікальны курс гісторыі Старажытнага Усходу[7].

Быў членам камітэта Міжнароднай асацыяцыі егіпталогіі (Капенгаген, з 1947 года), член Інстытута егіпталогіі Карлава ўніверсітэта ў Празе, член-карэспандэнт Германскага археалагічнага таварыства, Міжнароднага таварыства па гісторыі навукі[7]. Удзельнік XXIII (Кембрыдж, 1954) і XXV (Масква, 1960) Міжнародных кангрэсаў усходазнаўцаў, X Міжнароднага кангрэса гісторыкаў (Рым, 1955)[7]. Таксама быў членам Бюро аддзялення гістарычных навук Акадэміі навук СССР, Нацыянальнага камітэта гісторыкаў СССР, Археалагічнай камісіі Акадэміі навук СССР[9]. Адзін з заснавальнікаў і член рэдакцыйнай калегіі, пазней — галоўны рэдактар часопіса «Вестник древней истории».

У 1934—1939 гадах дэпутат Ленсавета[7].

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 6 ліпеня 2020.
  2. а б в Струве Василий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Інстытут усходніх рукапісаў РАН — 1818. Праверана 3 чэрвеня 2023.
  5. БелЭн 2002.
  6. а б Василий Васильевич Струве (руск.) (Праверана 3 чэрвеня 2023) // Інстытут усходніх рукапісаў РАН
  7. а б в г д е ё ж з Этюды об учёных. Струве Василий Васильевич // Научно-просветительский Центр палеоэтнологических исследований (ЦПИ) (руск.) (Праверана 3 чэрвеня 2023)
  8. Струве Василий Васильевич (руск.) (Праверана 3 чэрвеня 2023) // Санкт-Пецярбургскі інстытут гісторыі РАН
  9. а б в г д е Струве Василий (Вильгельм) Васильевич (Вильгельмович) // Биографика СПбГУ. (руск.) (Праверана 3 чэрвеня 2023)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Стру́вэ Васіль Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 270. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 394. — 671 с. с илл. (руск.)
  • Струве Василий Васильевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник. / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]